Аказіяналі́зм (ад — выпадковы) — ідэалістычны кірунак заходнееўрапейскай філасофіі XVII стагоддзя, які сцвярджаў немагчымасць узаемадзеяння душы і цела без прамога ўмяшання Бога.
Асноўныя палажэнні Прадстаўнікі аказіяналізму (А. Гейлінкс, Н. Мальбранш) ідэалістычна перапрацавалі дуалістычную філасофію Р. Дэкарта (гл. Картэзіянства). Аказіяналізм тлумачыў механістычнае прыродазнаўства ў рэлігійна-ідэалістычным духу, што адкрывала шлях да паслясхаластычнага абнаўлення рэлігійнай філасофіі. Гэта абумовіла папулярнасць аказіяналізму сярод прыхільнікаў каталіцызму.
На Беларусі На Беларусі ідэі аказіяналізму вядомыя з пачатку XVIII стагоддзя. У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў навучальных установах у лекцыі па схаластычнай філасофіі ўключаліся і элементы аказіяналізму. Вучэнне аказіяналізму з пазіцый паслядоўнага механістычнага дэтэрмінізму крытыкаваў і абвяргаў Б. Дабшэвіч.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Філасофія XVII стагоддзя Катэгорыя:Філасофія Новага часу