Кегль, або ке́гель () — памер шрыфту ў друкарскіх пунктах, які вызначае яго вышыню, уключаючы над- і падрадковыя элементы літары («заплечыкі»). Вышыня літары разам з заплечыкамі ўтварае вышыню, неабходную для стварэння міжрадковага прабелу (інтэрліньяж).
Адзінкі вымярэння Адзін пункт роўны ў айчыннай сістэме вымярэння 0,376 мм, а ў англа-амерыканскай — 0,356 мм. Большыя кеглі вымяраюцца ў квадратах, дзе адзін квадрат роўны 48 пунктам.
Традыцыйныя назвы кегляў Кеглі маюць традыцыйныя назвы, найбольш распаўсюджаныя з якіх: 3 пт — брыльянт 4 пт — дыямант 5 пт — перл 6 пт — нанпарэль 7 пт — міньён 8 пт — петыт 9 пт — боргес 10 пт — корпус 12 пт — цыцэра 14 пт — міталь 16 пт — тэрцыя 20 пт — тэкст
Існуюць таксама кеглі 24, 28, 36 пунктаў і буйнейшыя, якія вымяраюцца ў квадратах (1, 1 ¼, 1 ½, 2, 2 ½, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 12, 15). Найбольш часта ў друку сустракаюцца кеглі 6, 8, 10, 12, 16, 20 пунктаў. Напрыклад, тэкст артыкулаў Беларускай Энцыклапедыі набраны шрыфтам кегля 8 і 7.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Тыпаграфіка Катэгорыя:Шрыфты Катэгорыя:Паліграфія