Вольга Юр’еўна Бялова (; ) — беларуская паэтэса, драматург.
Біяграфія Вольга Бялова нарадзілася ў 1985 годзе ў Магілёве.
У 2008 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «літаратурная праца (драматургія)». Працавала настаўнікам па класе тэатра і кіраўніком узорнай тэатральнай студыі «В точку!» дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 1».
Піша на рускай і беларускай мовах. Друкавалася ў газетах і часопісах «Магілёўскія ведамасці», «Літаратура і мастацтва», «Нёман», «Маладосць», у калектыўных зборніках Саюза пісьменнікаў Беларусі «Прыдняпроўе: Магілёўшчына літаратурная».
У 2015 годзе выйшла першая кніга Вольгі Бяловай «Шчасце» — зборнік вершаў і п’ес на рускай і беларускай мовах. У 2016 годзе выйшла другая кніга вершаў «29». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2016 года.
Вольга Бялова перамагла на ўсерасійскім конкурсе «Лапа Азора-2016».
П’еса пісьменніцы «Прыгоды Заранкі і Янкі» ішла ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Янкі Купалы ў 2008 годзе. Спектакль, пастаўлены ў 2010 годзе па матывах п’есы Вольгі Бяловай «Пчолка Зуза», уваходзіць у рэпертуар Магілёўскага абласнога тэатра лялек.
У 2022 годзе выйшла інтэрв’ю на тэлеканале Беларусь 3 у аўтарскай перадачы Навума Гальперовіча «Суразмоўцы».
У 2025 годзе ў выдавецкім доме «Звязда» выйшла казачна-таямнічая гісторыя Вольгі Бяловай «Савелій, Ліхтарык і Чароўная фарбачка».
Вольга Бялова працуе выкладчыцай у Магілёўскім дзяржаўны каледжы мастацтваў, кіраўніком тэатра «Атмасфера».
Узнагароды
Прызёр Усерасійскага конкурсу «Лапа Азора»(2016) Прэмія Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Дасягненне» ў намінацыі «Літаратурная дзейнасць» (2017) Прэмія аблвыканкама ў сацыяльнай сферы ў намінацыі «Культура і мастацтва» (2019) Лаўрэат Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва за 2021 год у намінацыі «Тэатральнае, экраннае, цыркавое мастацтва»
Кнігі
Шчасце 29 Настроение осень Савелій, Ліхтарык і Чароўная фарбачка
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі XXI стагоддзя