Дысана́нс ( ад  — «нязладжана гучу») — у музыцы адначасовае спалучэнне тонаў рэзкага, няўзгодненага гучання. Паняцце, процілеглае дысанансу, — кансананс. Тэрміны «дысананс» і «кансананс» паасобку эстэтычна не ацэньваюцца і не атаясамліваюцца з зладжаным гучаннем і нязладжаным гучаннем (какафоніяй).

Акустычная характарыстыка Дысананс і кансананс адрозніваюцца характарам узаемадзеяння гарманічных спектраў гукаў, якія ўтвараюць пэўнае сугучча. Акустычна дысананс выяўляецца ў несупадзенні вялікай колькасці абертонаў гэтых гукаў.

Да дысанансаў належаць павялічаныя і паменшаныя інтэрвалы (вялікія і малыя секунды, септымы, трытон і іншыя), а таксама акорды, якія ўключаюць хоць адзін з гэтых інтэрвалаў. Да дысанансаў адносяцца і акорды, складзеныя з кансанансаў, калі адзін з верхніх галасоў утварае чыстую кварту з басам (напрыклад, мажорныя і мінорныя квартсекстакорды).

Гістарычнае развіццё У еўрапейскай прафесійнай музыцы XV—XIX стагоддзяў адрозненне паміж дысанансам і кансанансам дасягнула ступені вострай процілегласці і стала адной з асноў музычнага мыслення. Дысананс успрымаўся як напружанае і няўстойлівае сугучча, якое патрабуе вырашэння — заканамернага пераходу ў адпаведны кансананс. Да XVII стагоддзя дысанансы выкарыстоўваліся толькі пры ўмове іх правільнай падрыхтоўкі (папярэдняга з'яўлення дысануючага тона ў кансанансе) і вырашэння. У XVII—XIX стагоддзях дысананс страціў залежнасць ад папярэдняга кансанансу, абавязковым засталося толькі яго вырашэнне.

У музыцы XX стагоддзя дысананс набывае ўсё большую самастойнасць. У некаторых стылях (напрыклад, у кампазітараў нававенскай школы) ён цалкам выцясняе кансананс, што стала падставай для ўзнікнення тэорый, якія прынцыпова адмаўляюць адрозненні паміж дысанансам і кансанансам.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музычныя інтэрвалы Катэгорыя:Тэорыя музыкі Катэгорыя:Музычная псіхалогія