Абаты́са ( ад abbas — абат) — у каталіцкай царкве назва настаяцельніцы жаночай манаскай абшчыны, напрыклад, бенедыктынак, кларысак, кананісак.

Гісторыя тэрміна У выслоўях айцоў манаства сустракаецца тэрмін «ἄμμας» (маці), якім абазначалася жанчына, што захоўвала цнатлівасць, але яшчэ не была кіраўніцай абшчыны. Аўгусцін Блажэнны называў настаяцельніцу praeposita або mater. Таксама назвы mater monasterii (маці манастыра) ці abbatissa выкарыстоўвалі святыя Цэзарый Арльскі, Грыгорый Вялікі і Грыгорый Турскі. Упершыню слова аbatissa сустракаецца ў надмагільным надпісе з Рыма, датаваным 514 годам. Яго ўтварэнне ад слова «абат», відавочна, тлумачыцца вызначальным уплывам мужчынскага манаства на станаўленне і развіццё жаночага. Слова «абатыса» падкрэслівае падабенства паўнамоцтваў настаяцельніцы і абата.

Паводле думкі Атон Верчэльскі, сіла гэтага слова выказвае глыбокую пашану ў страху і любові. Аднак на практыцы паўнамоцтвы абатысы значна абмежаваныя ўладай біскупа. Згодна з Кодэксам кананічнага права (160—182), выбары абатысы адбываюцца пад старшынствам біскупа або ў прысутнасці яго прадстаўніка. Кандыдатка на пасаду павінна мець не менш за 40 гадоў і 10 гадоў пасля прынясення зарокаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Манаства Катэгорыя:Царкоўныя тытулы Катэгорыя:Каталіцкае духавенства