thumb|Загатоўкі для абечак барабана Абéчак — элемент канструкцыі ў тэхніцы, музычных інструментах, а таксама ў традыцыйных рамёствах; звычайна мае цыліндрычную або канічную форму.
У тэхніцы У тэхніцы абечка ўяўляе сабой сталёвую дэталь, звычайна цыліндрычнай або канічнай формы, адкрытую з тарцоў (без днішча). Выкарыстоўваецца як загатоўка для вырабу ліставых канструкцый, такіх як катлы, рэзервуары, бакі, а таксама для трубаправодаў вялікага дыяметра і кажухоў для аховы газа-, вада- і цеплаправодаў.
У харчовай і хімічнай прамысловасці выкарыстоўваюць перфараваныя абечкі для карпусоў сепаратараў, сушыльных і драбільных камер. Абечкі атрымліваюць пераважна метадам вальцоўкі, а злучаюць паміж сабой з дапамогай зваркі або, радзей, клёпкі.
У музычных інструментах міні|Віяланчэль. На відзе збоку бачны абечак. У струнных інструментах сямейства скрыпічных і віёльных, а таксама ў гітары, абечка — гэта бакавая частка корпуса, якая злучае верхнюю і ніжнюю дэкі. Яна вырабляецца з тонкіх драўляных пласцін, выгнутых па контуры дэк.
У мембранафонах, такіх як бубен або барабан, абечкам называюць сам корпус (у барабана ён таксама мае назву «ка́дла»).
У побыце У традыцыйных рамёствах і побыце абечкам называюць лубяны абадок у рэшаце або сіце.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў Катэгорыя:Дэталі музычных інструментаў Катэгорыя:Прадметы побыту