Мядзельскі музей народнай славы — дзяржаўная ўстанова культуры ў г. Мядзел. Музей гістарычнага профілю.

Заснаваны ў 1969 годзе на базе аддзела культуры Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта на грамадскіх пачатках. Адкрыты для наведвальнікаў 18 сакавіка 1969 года. Спачатку размяшчаўся ў невялікім драўляным будынку па вул. Школьнай. У 1981 г. для музея быў узведзены новы будынак (па вул. Шаранговіча, 1), дзе ў 1985 г. да 40‑годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адкрылася зала Перамогі, а ў маі 1989 г. музей зноў прыняў наведвальнікаў. У 2004 г. музею нададзены статус дзяржаўнай установы.

Агульная музейная плошча — 814 м². Асноўны музейны фонд складае звыш 22 тыс. адзінак захоўвання (на 2024 год). Экспазіцыйна-выставачная плошча — 563 м².

Спасылкі

Катэгорыя:Мядзел Катэгорыя:Гістарычныя музеі Беларусі Катэгорыя:1969 год у Беларусі