Жодзінскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Жодзіна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Жодзінскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак гарвыканкама размешчаны ў цэнтры Жодзіна, на вуліцы 40 год Кастрычніка, 7.
Структура У структуру Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне па архітэктуры, будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы (уключае сектара архітэктуры і будаўніцтва, а таксама жыллёва-камунальнай гаспадаркі); Упраўленне эканомікі; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне справамі (уключае групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці); Аддзел па адукацыі і спорце (размяшчаецца па завулку Маладзёжным, 3); Фінансавы аддзел; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца па вуліцы Дзеравянкі, 6); Сектар землеўпарадкавання; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Юрыдычны сектар; Камісія па справах непаўналетніх.
Старшыні з 2 снежня 2024 — Аляксандр Мікалаевіч Цывака.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Жодзіна Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі