Галіна Рамуальдаўна Патаева (дзявочае прозвішча Куневіч, нар. , г. Нясвіж, Мінская вобласць) — беларуская вучоная-географ, арганізатарка турыстычнага бізнесу ў Беларусі. Кандыдат геаграфічных навук (1989), дацэнт (2006).

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія» (1978) і аспірантуру па спецыяльнасці «Эканамічная і сацыяльная геаграфія» (1986). Навуковыя інтарэсы: рэкрэацыйная геаграфія, геаўрбаністыка, эканамічная геаграфія замежных краін. Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін (геаграфічны факультэт), дацэнт. З 1992 дырэктар турыстычнай кампаніі «Віяполь», аднаго з асноўных аператараў унутранага і ўязнога турызму ў Беларусі. Распрацоўвае новыя тэарэтычныя асновы для арганізацыі турыстычна-экскурсійнай дзейнасці ў незалежнай Беларусі. Прыцягнула да экскурсійнай дзейнасці шмат таленавітых экскурсаводаў і аніматараў, распрацавала і ўдасканаліла многія турыстычныя маршруты па краіне.

Як і многія беларускія экскурсаводы і арганізатары турызму, неабгрунтавана абвінавачаная і асуджаная за «экстрэмісцкую дзейнасць» за ўдзел у пратэстах у Беларусі 2020 года.

Муж — вядомы беларускі архітэктар Георгій Аляксандравіч Патаеў.

Асноўныя публікацыі

Оценка рекреационно-географического положения городов Белорусской ССР : диссертация … кандидата географических наук : 11.00.02 : защищена 00.00.0000 : утверждена 01.03.1989 / Потаева Галина Ромуальдовна. — Минск, 1988.

Основы экскурсоведения : пособие для студентов географического факультета, обучающихся по специальности 1-31 02 01-02 03 «География туризма и экскурсионный менеджмент» / Г. Р. Потаева, Т. А. Федорцова. — Минск, 2011.

Perspective centers and routs of the foreign tourism in Byelorussia / Galina Potaeva, Georgij Potaev // Conditions of the foreign tourism development in the Central and Eastern Europe. — Wrocław, 1995. — Vol. 3. — P. 151—155.

Крыніцы

Спасылкі

Потаева, Галина Ромуальдовна (кандидат географических наук; род. 1956) // Электронный каталог Национальной библиотеки Беларуси.

Катэгорыя:Географы Беларусі