Артэміда (англ. Artemis) - амерыканская праграма даследавання Месяца, якую ўзначальвае касмічнае агенцтва НАСА. Таксама ўдзельнічаюць Еўрапейскае касмічнае агенцтва, Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў і Канадскае касмічнае агенцтва. У выпадку поспеху праграма «Артэміда» адновіць прысутнасць чалавека на месяцы ўпершыню пасля місіі Апалон-17 у 1972 годзе.

Асноўнымі кампанентамі праграмы з'яўляюцца ракета-носьбіт Space Launch System, касмічны карабель «Арыён», касмічная станцыя «Lunar Gateway» і камерцыйныя сістэмы пасадкі чалавека (уключаючы «Starship HLS»). Доўгатэрміновая мэта праграмы складаецца ў стварэнні пастаяннай базы на Месяцы і палягчэнні пілатуемых палётаў на Марс.

Праграма была афіцыйна распачата ў 2017 годзе ў ЗША (пры адміністрацыі Дональда Трампа), аднак многія з яе кампанентаў, такія як касмічны карабель «Арыён», былі распрацаваны падчас папярэдняй праграмы «Сузор'е» (2005-2010) і пасля яе адмены.

Першы запуск «Арыёна» і ракеты-носьбіта Space Launch System, першапачаткова планаваўся на 2016 год, аднак адбыўся толькі 16 лістапада 2022 года ў рамках місіі «Артэміда-1» (аблёт Месяца беспілотным апаратам). У місіі «Артэміда-2» плануецца абляцець месяц з экіпажам з 4 чалавек (місія стартавала адбыўся 1 красавіка 2026 года). Місія «Артэміда-3» пратэсціруе тэхналогію пасадкі на Месяц (запланавана на 2027 год). Пад час місіі «Артэміда-4» чакаецца высадка чалавека на паверхню месяца (плануецца на 2028 год). У ходзе місіі «Артэміда-5» плануецца спроба распачаць будаўніцтва месяцовай базы.

Місіі

Артэміда-1

Артэміда-2

«Артэміда-2» - першая пілатуемая місія па аблёце Месяца ў рамках праграмы «Артэміда». Ракета-носьбіт SLS запушчаны з касмадрома Касмічнага цэнтра імя Кэнэдзі ў 22:35 (па Грынвічу) 1 красавіка 2026 года. Пад час дзесяцідзённай місіі астранаўты НАСА Рыд Уайзмэн, Віктара Гловера і Крысціна Кох, а таксама астранаўт канадскага касмічнага агенцтва Джэрэмі Хансен абляцяць вакол Месяца і вернуцца на Зямлю па траекторыі свабоднага вяртання вакол Месяца. Гэта першая пілатуемая місія для праграмы і касмічнага карабля «Арыён». Яна стала першай пілатуемай місіяй за межы нізкай калязямной арбіты з часоў «Апалона-17» (снежань 1972 года), а Крысціна Кох стане першай жанчынай якая пабывае на арбіце Месяца.

Артэміда-3

«Артэміда-3» - запланаваная на канец 2027 года другая місія праграмы «Артэміда» з экіпажам. Экіпаж стартуе на борце SLS/Orion і правядзе выпрабаванні па збліжэнні і стыкоўцы на калязямной арбіце з адным або двума камерцыйна распрацаванымі месяцовымі апаратамі, якія запускаюцца асобна — Starship HLS ад SpaceX ці Blue Moon ад Blue Origin's.

Гэтая місія ў цэлым падобна на місію «Апалон-9».

Артэміда-4

«Артэміда-4» - місія па высадцы экіпажа на паверхню Месяца. Запуск запланаваны на 2028 год.

Касмічны апарат

«Арыён» - клас часткова шматразовых касмічных апаратаў, прызначаных для выкарыстання ў праграме «Артэміда» (хаця і быў распрацаваны яшчэ для праграммы «Сузор'е» напачатку 2000-х). Касмічны апарат складаецца з касмічнага модуля экіпажа распрацаванага кампаніяй Lockheed Martin і Еўрапейскага службовага модуля (ESM) вырабленага кампаніяй Airbus Defence and Space. Здольны падтрымліваць экіпаж з шасці чалавек за межамі нізкай калязямной арбіты, «Арыён» абсталяваны сонечнымі батарэямі, аўтаматызаванай сістэмай стыкоўкі і інтэрфейсамі «шкляной кабіны», створанымі па ўзоры тых, што выкарыстоўваюцца ў Boeing 787 Dreamliner. «Арыён» мае адзін рухавік AJ10 ў якасці асноўнай рухальнай устаноўкі, і набор рухавікоў сістэмы кіравання арыентацыяй. Хоць "Арыён" распрацаваны для сумяшчальнасці з іншымі ракетамі-носьбітамі, ён у першую чаргу прызначаны для запуску на ракеце-носьбіце Space Launch System (SLS) з сістэмай аварыйнага выратавання.

Гл. таксама Каланізацыя Месяца Месяцавая змова

Спасылкі