«Артэміда-2» — першая пілатуемая місія па аблёце Месяца ў рамках праграмы «Артэміда». Ракета-носьбіт SLS запушчаны з касмадрома Касмічнага цэнтра імя Кэнэдзі ў 22:35 (UTC) 1 красавіка 2026 года. Пад час дзесяцідзённай місіі астранаўты НАСА Рыд Уайзмэн, Віктара Гловера і Крысціна Кох, а таксама астранаўт канадскага касмічнага агенцтва Джэрэмі Хансен абляцяць вакол Месяца і вернуцца на Зямлю па траекторыі свабоднага вяртання вакол Месяца. Гэта першая пілатуемая місія для праграмы і касмічнага карабля «Арыён». Яна стала першай пілатуемай місіяй за межы нізкай калязямной арбіты з часоў «Апалона-17» (снежань 1972 года), а Крысціна Кох стане першай жанчынай якая пабывае на арбіце Месяца.
Гісторыя місіі Першапачаткова місія называлася «Exploration Mission-2» (Даследчая місія-2) і прызначалася для пазней адмененай місіі па перанакіраванні астэроідаў.
У 2017 годзе планаваўся запуск ракеты Space Launch System Block 1B (мадэрнізаванай версіяй ракеты з праграмы «Спейс шатл») з верхняй прыступкай Exploration Upper Stage (дапрацаваная ступень ракета-носьбіта Дэльта), месяцовым касмічным апаратам Block 1 Orion і карыснай нагрузкай у 50,7 тон. План складаўся ў тым, каб зблізіцца з астэроідам, раней выведзеным на стабільную месяцовую арбіту рабатызаванай місіяй Asteroid Redirect Mission, і накіраваць астранаўтаў каб яны выйшаўшы ў адкрыты космас і сабралі «ўзоры глебы» з астэроіда.
Але ў красавіку 2017 годзе місія па перанакіраванні астэроідаў была адменена. Замест яе была прапанавана 8-дзённая місія з экіпажам з чатырох астранаўтаў, адпраўленых па траекторыі свабоднага вяртання вакол Месяца.
У тым жа 2017 годзе з’явілася прапанова адправіць чатырох астранаўтаў на борце «Арыёна» ў месяцовую місію працягласцю ад 8 да 21 дня для дастаўкі першага элемента запланаванай касмічнай станцыі «Месяцовы шлюз». Аднак гэта прапанова не была рэалізавана, і ў сакавіку 2018 года НАСА вырашыла, што першы модуль «Шлюза» будзе запушчаны з дапамогай камерцыйнай ракеты, бо ўзніклі затрымкі ў будаўніцтве мабільнай ракеты-носьбіта, неабходнай для больш магутнай верхняй ступені. У выніку ў якасці ракеты-носьбіта была абраная ракета SpaceX Falcon Heavy. Аднак праграма"Месяцовы шлюз" была адменена ў сакавіку 2026 года.
Планаванне запуску 12 сакавіка 2026 года, пасля праверкі гатоўнасці да палёту, былі абвешчаныя сем двухгадзінных стартавых вокнаў на 1-6 красавіка і 30 красавіка. 18 сакавіка НАСА абвясціла, што ракета-носьбіт Artemis II Space Launch System (SLS) і касмічны карабель «Арыён» будуць вывезены на наступны дзень на стартавую пляцоўку 39B у Касмічным цэнтры Кенэдзі ў Фларыдзе. Тым часам экіпаж місіі «Артэміды-2» адправіўся на каранцін у Х’юстане, каб пераканацца ў сваім здароўі перад запускам. 20 сакавіка, пасля затрымкі з-за моцнага ветру, SLS быў вывезены з будынка зборкі касмічных апаратаў на стартавую пляцоўку 39B у другі раз.
Экіпаж Яшчэ да абвяшчэння складу экіпажа экспедыцыі было вядома, што ў склад экіпажа «Артэміды-2» з чатырох чалавек будзе ўваходзіць астранаўт канадскага касмічнага агенцтва (CSA), першы канадзец які здзейсніць падарожжа за межы нізкай калязямной арбіты (ён таксама стане першым астранаўтам не з ЗША які апынецца на арбіце Месяца) у адпаведнасці з умовамі дагавора 2020 года паміж ЗША і Канадай. У пазнейшых экспедыцыях плануецца ўдзел астранаўтаў ад іншых краін, якія падпісалі пагадненні па праграме «Артэміда».
3 красавіка 2023 года НАСА аб’явіла імёны членаў экіпажа:
АстранаўтКраінаРоляСтаж палётаў у космасе (сут.) Рыд Уайсмэн ЗША НАСА Камандзір165,3 Віктар Гловэр ЗША НАСА Пілот167,3 Крысціна Кук ЗША НАСА Спецыяліст палёту328,5 Джэрэмі Хансэн Канада CSA Спецыяліст палёту -
Дублёры:
АстранаўтКраінаРоля Андрэ Дуглас ЗША НАСА Спецыяліст палёта Джэні Гібанс Канада CSA Спецыяліст палёта
У выніку поспеху Гловер стане першым чорнаскурым чалавекам, Хансен — першым грамадзянінам не ЗША (і першым Канадцам), Кох — першай жанчынай, а Уайзман — самым пажылым чалавекам (50 год, папярэдні «рэкорд» у Алана Шепарда якому на момант палёту Апалона-14 было 47 год), якія здзейснілі палёт за межы нізкай калязямной арбіты і паблізу месяца ў прыватнасці.
Храналогія палёту
Старт
Звышцяжкая ракета SLS стартавала 1 красавіка 2026 года ў 22:35 UTC з пускавы пляцоўкі LC-39B Касмічнага цэнтра імя Кэнэдзі ў Фларыдзе (ЗША). Экіпаж складаецца з трох астранаўтаў ЗША і аднаго астранаўта канадскага касмічнага агенцтва.Чатыры асноўных рухавіка былі запушчаны за сем секунд да ўздыму са стартавага стала, пасля іх вываду на поўную магутнасць у момант адрыву былі запушчаны цвердапаліўныя паскаральнікі, якія забяспечвалі большую частку цягі на працягу двух хвілін. Паскаральнікі аддзяліліся на вышыні 48 км пры хуткасці 1,4 км/с. Першая ступень працавала каля 8 хвілін, у момант аддзялення Арыён апынуўся на высакаэліптычнайй арбіце з вышынёй апагею каля 2200 км. Верхняя ступень (ICPS) не задзейнічалася падчас вывядзення.
Палёт на арбіце Зямлі і праверкі сістэм Пасля выключэння рухавіка першай ступені была праведзена праверка сістэм жыццезабеспячэння. Пасля яе паспяховага завяршэння, праз 49 хвілін пасля старту ўключылася верхняя ступень ракета-носьбіта SLS (ICPS, якая ўяўляе дапрацаваную версію аналагічнай ступені ракета-носьбітаў Delta), для ўздыму перыгелія (перыгея). Пры дасягненні апаратам новага перыгелія было выканана ўключэнне рухавікоў на 15 хвілін для ўздыму апагею да вышыні 74 тыс. км, перыяд абарачэння па сфарміраванай такім чынам арбіце склаў 23,5 гадзіны. Да гэтага момант паліва ў ступені ICPS было выдаткавана амаль цалкам, яна была адстыкаваная і экіпаж пачаў шэраг манеўраў карабля ў непасрэднай блізкасці ад ICPS яе для ацэнкі кіравальнасці рухавікоў сістэмы кіравання арыентацыяй службовага модуля(частка манеўраў выконвалася ў ручным рэжыме). Пасля гэтага ступень была пераведзена на арбіту «пахавання» на рэштках паліва (ступень накіруецца ў атмасферу такім чынам, каб незгарэўшыя ў атмасферы часткі ўпалі ў аддаленым раёне Ціхага акіяна). Падчас манеўравання каля ступені ICPS выкарыстоўвалася «камера стыкоўкі» для збору дадзеных аб месцазнаходжанні для дапамогі ў навігацыі падчас збліжэнняў у будучых місіях ў калямесяцовым асяроддзі, дзе для ўстаноўкі дакладнага месцазнаходжання немагчыма выкарыстоўваць сістэмы навігацыі кшталту GPS.
Таксама ў гэты момант былі запушчаны кубсаты, выведзеныя як спадарожная нагрузка.
Пасля гэтага астранаўты перавялі кабіну карабля з стартавай у палётную канфігурацыю, усталявалі трэнажоры і правялі шэраг тэстаў сістэм жыццезабеспячэння пры фізічнай нагрузцы. Пасля вячэры наступіў час сну, разбітага на два чатырохгадзінных перыяду, у сувязі з неабходнасцю пракантраляваць уключэнне рухавікоў сэрвіснага модуля з мэтай яшчэ аднаго ўздыму перыгею. Да гэтага моманту аператары НАСА павінны вызначыць гатоўнасць да ўключэння рухавікоў для пераходу на пералётную арбіту да Месяца.
Пералёт да Месяца
Пасля завяршэння аперацый на высокай калязямной арбіце і праверкі сістэм, у 19:49 (па ўсходнеамерыканскаму часу) «Арыён» выканаў манеўр «TLI» (працягласцю 5 хвілін 49 секунд) з выкарыстаннем рухавікоў свайго службовага модуля, вывеўшы касмічны апарат на траекторыю да Месяца. Асноўны рухавік (AJ10) службовага модуля выдаткаваў на гэты манёўр каля 450 кг гіпергалічнага паліва. Зроблены манеўр выводзіць «Арыён» на траекторыю вольнага вяртання, дазваляючы яму здзейсніць круг вакол Месяца і вярнуцца на зямлю без далейшага выкарыстання рухавікоў. Па плану, далейшае ўключэнне рухавікоў планавалася толькі для нязначных карэкціровак курсу.
На трэці дзень палёту быў запланаваны першы з трох запланаваных карэкціруючых манеўраў для змены траекторыі руху. Але Цэнтр кіравання палётамі вызначыў, што касмічны апарат знаходзіцца на спрыяльнай траекторыі, і карэкціроўкі пакуль не патрэбны.
На чацвёрты дзень палёту Кох і Хансэн па чарзе ўручную кіравалі касмічным апаратам, каб ацаніць яго характарыстыкі ў далёкім космасе. На працягу 41 хвіліны яны тэставалі два рэжыму кіравання рухавікамі (шэсць ступеняў свабоды і тры ступені свабоды) каб даць інжынерам дадатковыя дадзеныя і перспектывы адносна кіравальнасці касмічнага апарата.
Чакалася, што падарожжа да Месяца і пралёт міма яго зоймуць каля чатырох дзён, на працягу якіх экіпаж будзе сачыць за сістэмамі касмічнага апарата і збіраць дадзеныя аб уздзеянні палёту ў далёкім космасе. Пры неабходнасці магчыма было рабіць карэкціруючыя манеўры, пасля чаго «Арыён» змог бы выкарыстоўваць гравітацыю Месяца для палягчэння вяртання на зямлю па траекторыі свабоднага вяртання.
На пяты дзень палёту «Арыён» выканаў карэктуючы імпульс (17,5 с) для падтрымання траекторыі да Месяца. Экіпаж таксама пратэставаў свае скафандры сістэмы выжывання экіпажа і правёў кансультацыі з цэнтрам кіравання палётамі, каб зверыць спіс першачарговых мэт на паверхні Месяца (выбрана 30 такіх мэт) для назірання і фотаздымаў падчас пралёта.
Пралёт каля Месяца
На шосты дзень палёту «Арыён» увайшоў у сферу ўплыву Месяца (6 красавіка прыкладна ў 00:41 UTC-4), дзе месяцовая гравітацыя стала дамінуючай сілай, якая вызначае яго траекторыю. «Арыён» абляцеў Месяц на мінімальнай адлегласці каля 6545 км ад адваротнага боку месяцовай паверхні ў 23:00 UTC 6 красавіка. Яго максімальная адлегласць ад Зямлі склала 406 771 км у 23:02 UTC, і ён перасягнуў рэкорд «Апалона-13» у 400 171 км як самая далёкая пілатуемая місія ад Зямлі. Пачынаючы з 22:46 UTC, калі Месяц знаходзіўся паміж «Арыёнам» і Зямлёй, на 40 хвілін адбылася запланаваная страта сігналу, у 23:24 UTC сігнал з Зямлі быў адноўлены.
На працягу чатырохдзённага зваротнага палёту закладзены дадатковыя карэкціруючыя манеўры для забеспячэння дакладнага ўваходу ў атмасферу Зямлі. На прыканцы сёмага дня палёту быў праведзены першы 15-секундны манеўр карэкцыі траекторыі.
Вяртанне на Зямлю Чакаецца, што на 10-ы дзень палёту «Арыён» увойдзе ў атмасферу Зямлі з хуткасцю каля 11 км/с (38 366 км/г). Першапачаткова планавалася выкарыстоўваць «Скіп-ўваход», пры якім карабель кароткачасова апускаецца ў верхнія слаі атмасферы для стварэння пад'ёмнай сілы, рассейвання энергіі і павышэння дакладнасці пасадкі, адскоквае ад верхніх слаёў, а потым зноў апускаецца. Але гэта было заменена больш стромкім профілем уваходу пасля эрозіі цеплаахоўнага экрана, якая назіралася падчас місіі «Артэміда 1» (аднак траекторыю ўсёж спланавалі так, каб перад гэтым «Арыён» крыху больш часу правёў на арбіце Зямлі).
Прывадненне запланавана на 11 красавіка 2026 года, 00:07 UTC, у Ціхім акіяне недалёка ад Сан-Дыега (Каліфорнія, ЗША), дзе ВМС ЗША падбяруць экіпаж.
7 красавіка 2026 года НАСА пацвердзіла, што карабель USS John P. Murtha пакінуў свой порт прыпіскі на ваенна-марской базе Сан-Дыега і накіраваўся да запланаванага месца прываднення «Арыёна».
Другасная карысная нагрузка
Ініцыятыва НАСА па запуску малых спадарожнікаў-кубсатаў на Артэмідзе ўзнікла яшчэ ў 2019 годзе. Прымаліся прапановы ад амерыканскіх устаноў і кампаній аб запуску кубсатаў у якасці другасных карысных нагрузак на борце SL. НАСА планавала прыняць 6-секцыйныя (12 кг) і 12-секцыйныя (20 кг) кубсаты, якія павінны былі быць усталяваны ўнутры адаптара (пераходнага кальца) паміж верхняй ступенню SLS і службовым модулем касмічнага карабля Арыён, што пасля аддзялення Арыёна, вывела бы іх на высокую калязямную арбіту. Але ў кастрычніку 2021 года ад гэтай ідэі адмовіліся.
У верасні 2024 года НАСА абвясціла, што яны адправіць пяць кубсатаў ад міжнародных партнёраў у рамках місіі «Артэміда-2». «Карысныя нагрузкі» былі адабраныя з краін, якія падпісалі пагадненне «Артэміда», і закліканы спрыяць развіццю глабальных навуковых і тэхналагічных даследаванняў, а таксама пашырыць міжнародны доступ да далёкага космасу.
Было запушчана 4 кубсата:
— TACHELES — нямецкі кубсат які будзе вывучаць уплыў касмічных умоў на электрычныя кампаненты, якія выкарыстоўваюцца ў месяцовых апаратах.