Факус (Phacus) — род эўгленавых водарасцей.
Вядома звыш 500 відаў. Пашыраны ў мелкіх непраточных вадаёмах, у прыбярэжнай частцы азёр і рэк, асабліва забруджаных арганічнымі рэчывамі. На Беларусі адзначана каля 20 відаў, пераважна ў Прыпяці і сажалках Палесся.
Клеткі пляскатыя, да лістападобных, больш-менш шторападобна скручаныя, асіметрычныя, яйцападобныя, авальныя або шарападобныя, з адным жгуцікам, на заднім канцы часта з бясколерным вузкім адросткам. Плаваюць, адначасова круцяцца вакол падоўжанай восі. Перыпласт шчыльны, бясколерны са штрыхамі або радамі гранул, сасочкаў ці шыпікаў. Хларапласты шматлікія, дробныя, дыскападобныя, прысценныя, без пірэноідаў. У цытаплазме шмат дробных зярнят і адно-два буйныя парамілонавыя ўключэнні. Клетачнае ядро буйное, часцей у задняй частцы.
Размнажаюцца дзяленнем клеткі на дзве, пры гэтым знікае жгуцік.
Літаратура
Катэгорыя:Эўгленавыя водарасці