Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Тэлерадыёкампанія «Магілёў» — беларуская абласная ТРК у Магілёўскай вобласці. Телепраграмы ТРК «Магілёў» выходзяць у эфір на тэлеканале «Беларусь 4» Магілёў». Радыёпраграмы ТРК «Магілёў» выходзяць у эфір на «Радыё Магілёў».
Кароткая гісторыя тэлерадыёвяшчання Магілёўшчыны
У канцы 1920-х у горадзе пачалі ўсталёўваць рэпрадуктары, дзе было магчыма слухаць рэспубліканскае радыёвяшчанне. 27 лістапада 1933 года, пастановай постановлением СНК БССР быў створаны камітэт па радыёфікацыі і радыёвяшчанню пры выканаўчым камітэце Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Падчас ВАВ праца Магілёўскага радыё была прыпынена, але аднавіла сваю работу 25 сакавіка 1944 года ў Крычаве, бо Магілёў яшчэ знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Магілёўская студыя тэлебачання 1 студзеня 1989 года была створана Магілёўская студыя тэлебачання. 4 студзеня 1989 года у рамках канала Беларускага тэлебачання трансліравалася першая перадача з Магілёўскай студыі — 10-мінутны інфармацыйны выпуск «Дзень вобласцi».
У кастрычніку 1997 года ў Магілёўскай студыі тэлебачання з'явіўся канал на 14 гадзін вяшчаня ў суткі. З кастрычніка 2003 г. пасля рэарганізацыі вяшчання тэлепраграмы пачалі выходзіць ў сетцы тэлеканала «Лад» («Беларусь-2»). З восені 2006 г. інфармацыйныя праграмы пачалі выходзіць на Першым Нацыянальным канале: 2 выпускі «Навіны-рэгіён» у буднія дні і 1 — у выходныя.
8 верасня 2015 года «Тэлерадыёкампанія «Магілёў» пачала працу на тэлеканале «Беларусь 4» з 18-гадзінным штодзённым аб'ёмам вяшчання. ТРК «Магілёў» штотыдзень вырабляе больш за 20 розных тэлевізійных праектаў, стварае праграмы для рэспубліканскіх тэлеканалаў «Беларусь-1», «Беларусь-2», «Беларусь-3», «Беларусь-24».
31 снежня 2024 г. ТРК атрымала спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастцтва за рэалізацыю міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы»Указ № 484 ад 31 снежня 2024 г. Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Радыё Магілёў
15 верасня 1997 г.пачала працаваць першая ў Беларусі рэгіянальная радыёстанцыя «Новае радыё Магілёў». З 2016 г. Радыё Магілёў перайшло на FM-вяшчанне. У 2017 г. станцыя адзначыла 20-годдзе вяшчання20 лет в эфире// СМІ Беларусі, 07.09.2017.
Вяшчанне Радыёстанцыя працуе ў FM-дыяпазоне: Магілёў, Чавусы, Горкі, Быхаў, Шклоў — 96,4 FM; Бялынічы, Бялыніцкі раён, Круглае — 106,8/96,4 FM; Дрыбін — 100,4/96,4 FM; Бабруйск, Глуск, Кіраўск — 106,6 FM; Асіповічы, Клічаў — 102,3 FM; Касцюковічы, Краснаполле, Хоцімск — 99,4 FM; Клімавічы — 100/99,4 FM; Крычаў, Чэрыкаў — 100 FM; Мсціслаў — 100,4 FM; Слаўгарад — 102,7 FMзгодна сайту ТРК «Магілёў».
Таксама ідзе вяшчанне праз сайт ТРК і мабільныя прыкладанні.
Крыніцы
Спасылкі Тэлебачанне «Магілёў» Радыё Магілёў Радыё Магілёў на Рrfm.ru Сацыяльныя сеткі Радыё Магілёў Instagram TikTok
Катэгорыя:Тэлеканалы Беларусі Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі Катэгорыя:Культура Магілёўскай вобласці