Андрэ́й Ляхо́віч (, Мінск) — беларускі палітолаг, выкладчык і аналітык. Кіраўнік Цэнтра палітычнай адукацыі.
Біяграфія і дзейнасць Нарадзіўся 7 кастрычніка 1970 года ў Мінску.
Працаващ выкладчыкам кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З'яўляўся кіраўніком Цэнтра палітычнай адукацыі. Аўтар шэрагу аналітычных прац па пытаннях эвалюцыі палітычнай сістэмы, выбарчых кампаній і фарміравання палітычных эліт у Беларусі.
Рэгулярна выступае ў якасці эксперта і лектара на розных грамадскіх пляцоўках. 24 кастрычніка 2015 года падчас сустрэчы ў «Еўрапейскім клубе» ў Віцебску Андрэй Ляховіч выступіў з аналізам прэзідэнцкіх выбараў 2015 года, даў прагноз адносна адсутнасці палітычнай лібералізацыі з боку ўладаў на бліжэйшыя гады і пракаментаваў беларуска-расійскія дачыненні і стасункі Беларусі з Захадам і Кітаем. 26 сакавіка 2016 года ў Брэсце быў запрошаным госцем праекта «Ёсць Размова», арганізаванага агенцтвам рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч», дзе разважаў пра асноўныя тэндэнцыі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі.
Бярэ ўдзел у грамадскім жыцці краіны. 5 лістапада 2017 года прымаў удзел у традыцыйным шэсці памяці ахвяр савецкага рэжыму ў Курапаты (ішоў з вялікай нацыянальнай стужкай на адзенні). У жніўні 2020 года ў каментары для «Польскага радыё» адзначыў беспрэцэдэнтнасць масавых забастовак на буйных прадпрыемствах падчас пратэстаў у Беларусі і падкрэсліў неабходнасць стварэння грамадскіх арганізацыйных структур для дасягнення палітычных перамен і правядзення новых выбараў.
Узнагароды Прэмія імя Льва Сапегі (2011) — польская навуковая ўзнагарода, якая ўручаецца за выдатны ўнёсак у фарміраванне і развіццё грамадзянскай супольнасці і пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся 7 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1970 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Льва Сапегі