Сімбірскае намесніцтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі з цэнтрам у Сімбірску, якая існавала ў 1780—1796 гадах.
Намесніцтва межавала на поўначы з Казанскім, на ўсходзе з Уфімскім, на поўдні з Саратаўскім, і на захадзе з Пензенскім і Ніжагародскім намесніцтвамі.
Гісторыя Заснавана Указам Сената ад 27 снежня 1780 года (7 студзеня 1781 года) на падставе указаў імператрыцы Кацярыны II ад 7 лістапада 1775 года «Установы для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» і ад 15 верасня 1780 года «Аб заснаванні Сімбірскага Намесніцтва».
12 (23) снежня 1796 года выйшаў Указ імператара Паўла I «Аб новым падзеле Дзяржавы на Губерні», па якім, на месцы існуючага намесніцтва, утворана Сімбірская губерня ў складзе дзесяці паветаў. Тагайскі, Канадзейскі і Кацякоўскі паветы намесніцтва скасоўваліся.
Адміністрацыйнае ўстройства У 1780 годзе намесніцтва дзялілася на 13 паветаў: Алатырскі, Ардатаўскі, Буінскі, Канадзейскі, Карсунскі, Кацякоўскі, Курмышскі, Самарскі, Сенгілееўскі, Сімбірскі, Стаўрапольскі, Сызранскі і ТагайскіСтат Симбирскаго наместничества.
Крыніцы
Катэгорыя:З’явіліся ў 1780 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1796 годзе Катэгорыя:Гісторыя Ульянаўскай вобласці