Hanna-Barbera (афіцыйна Hanna-Barbera Cartoons, Inc., раней вядомая як H-B Enterprises, Hanna-Barbera Productions, Inc. і H-B Production Co.) — амерыканская мультыплікацыйная студыя і прадзюсарская кампанія, якая дзейнічала з 1957 года да яе паглынання Warner Bros. Animation у 2001.
Студыя была заснавана 7 ліпеня 1957 года Уільямам Ханнай і Джозефам Барбэрам — стваральнікамі «Том і Джэры» і былымі супрацоўнікамі Metro-Goldwyn-Mayer cartoon studio — разам з кінапрадзюсарам Джорджам Сідні.
Hanna-Barbera cтварыла такія вядомыя мультыплікацыйныя серыялы як: «Лабараторыя Дэкстэра», «», «Флінтстоўны», «», «Джэтсаны», «Скубі-Ду» і «Смурфы». Дзякуючы значнай колькасці тэлесерыялаў, спецыяльных тэлепраграм і поўнаметражных мультфільмаў Hanna-Barbera стала адной з самых паспяховых мультыплікацыйных студый у свеце, фактычна канкурыруючы з Walt Disney Animation Studios.
Аднак дамінуючае становішча Hanna-Barbera пачало слабець, і так да 1980-х гадоў. Рынак суботніх ранішніх мультсерыялаў паступова занепадаў, у той час як усё большую ролю пачала адыгрываць будзённая тэлевізійная сіндыкацыя. У 1966 годзе Hanna-Barbera была куплена кампаніяй Taft Broadcasting і заставалася яе ўласнасцю да 1991 года, пакуль Turner Broadcasting System не выкупіла студыю. Turner выкарыстала вялізную бібліятэку мультыплікацыйных праектаў Hanna-Barbera для запуску тэлеканала Cartoon Network у 1992 годзе, што дало новым пакаленням гледачоў новую пляцоўку для паказу класічных мультсерыялаў.
Пасля смерці Уільям Ханна у 2001 годзе Hanna-Barbera канчаткова спыніла існаванне як самастойная студыя і была поўнасцю інтэгравана ў склад Warner Bros. Animation.
Нягледзячы на гэта, брэнд Hanna-Barbera працягвае выкарыстоўвацца як гандлёвая марка для многіх класічных мультыплікацыйных праектаў студыі, якія сёння знаходзяцца ва ўладанні кампаніі Warner Bros..
Бібліяграфія
Літаратура
Крыніцы
Спасылкі
Toonopedia: Hanna-Barbera Studio Big Cartoon DataBase: Hanna-Barbera Studios HB Shows.com — The Hanna-Barbera Super Center
Катэгорыя:Культура ЗША Катэгорыя:Даччыныя кампаніі WarnerMedia Катэгорыя:Warner Bros. Discovery Катэгорыя:Падраздзяленні Warner Bros. Катэгорыя:WarnerMedia Катэгорыя:Warner Bros. Катэгорыя:Кампаніі Лос-Анджэлеса Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эні» Катэгорыя:Гандлёвыя маркі ЗША Катэгорыя:Hanna-Barbera Катэгорыя:Мультыплікацыйныя студыі ЗША