— літаральна «адпужвальнік аленяў». У шырокім сэнсе — японскія прыстасаванні для адпужвання птушак і жывёл-шкоднікаў, такія як «какасі» (пудзіла), «наруко» (трашчолка) і «содзу» (гл. ніжэй). У больш вузкім сэнсе — уласна содзу.

— прылада, якая выкарыстоўваецца ў японскіх садах. Звычайна вырабляецца з бамбука, содзу складаецца з вертыкальных стоек і прымацаванага да іх пустацелага каромысла, у якое праз трубку або жолаб, што знаходзіцца зверху, паступае вада. Пры напаўненні каромысла вага вады прымушае яго перакуліцца, пры гэтым вада выліваецца, а каромысла выдае рэзкі гук, удараючыся аб цвёрдую паверхню знізу. Апаражнёнае каромысла вяртаецца ў зыходнае становішча, зноў напаўняючыся вадой. Гук, які ўтвараецца, павінен спудзіць жывёл-шкоднікаў, якія могуць аб'ядаць садовыя расліны. Рытмічны стук сярод цішыні саду нагадвае наведвальнікам саду пра плынь часу. Таксама выкарыстоўваецца для дэкаратыўных мэтаў у памяшканнях.

Гл. таксама Суікінкуцу

Спасылкі Інфармацыя, схема працы і ўзор гуку Інфармацыя і схема працы

Катэгорыя:Японскі сад