Роберт Кларк Грэг-малодшы (; ) — амерыканскі акцёр, рэжысёр і сцэнарыст. Найбольш вядомы роляй Філа Коўлсана ў фільмах і тэлесерыялах кінасусвету Marvel, дзе ён з’яўляўся з 2008 па 2024 год. Акрамя жывых здымак, акцёр таксама агучваў гэтага персанажа ў мультсерыялах і відэагульнях.
Таксама Грэг выканаў ролю спецыяльнага агента ФБР Майка Каспера ў палітычным драматычным серыяле «Заходняе крыло» (2001—2004), а пазней сыграў Рычарда — былога мужа Крысцін Кэмпбэл — у сіткоме «» (2006—2010).
Біяграфія Грэг нарадзіўся 2 красавіка 1962 года ў Бостане у сям’і Мэры Лэйн Грэг і Роберта Кларка Грэга-старэйшага — епіскапальнага святара і прафесара Стэнфардскага ўніверсітэта.
З-за працы сям’я часта пераязджала, і да сямнаццаці гадоў Грэг паспеў пажыць у сямі розных гарадах. Сярэднюю адукацыю ён атрымаў у Чапел-Хіле, дзе яго бацька выкладаў ва ўніверсітэце імя В. Дзюка.
Пасля школы Грэг два гады вучыўся ва Уэсліянскім універсітэце Агаё, пасля чаго пакінуў навучанне і пераехаў у Манхэтэн. У той час ён шмат дзе працаваў — памочнікам бармена, ахоўнікам у музеі Гугенхайма і паркоўшчыкам аўтамабіляў у рэстаране. Пазней паступіў у Тышскую школу мастацтваў пры Нью-Ёркскім ўніверсітэце. Навучанне скончыў у 1986 годзе.
Фільмаграфія
Кіно ГодНазва1988Things Change1989Fat Man and Little Boy1991Lana in Love1994Ride MeI Love TroubleClear and Present Danger1995Звычайныя падазроныяAbove Suspicion1997The Spanish PrisonerThe Last Time I Committed SuicideSix Ways to Sunday1998The Adventures of Sebastian Cole1999Магнолія2000State and MainWhat Lies Beneath2001Штучны розумLovely & Amazing2002One Hour PhotoWe Were Soldiers2003Northfork11:14The Human Stain2004SpartanIn Enemy HandsIn Good Company2006When a Stranger CallsBickford Shmeckler’s Cool IdeasHoot2007In the Land of WomenThe Air I Breathe2008ChokeЖалезны чалавек2009500 Days of Summer2010Жалезны чалавек 22011ТорMr. Popper’s PenguinsThe ConsultantA Funny Thing Happened on the Way to Thor’s Hammer2012МсціўцыMuch Ado About NothingBrightest Star2013The To Do ListLabor DayTrust Me2014Very Good Girls2015Thrilling Adventure Hour Live2016Live by Night2018Spinning Man2019Капітан Марвел2020Run Sweetheart Run2021MoxieBeing the Ricardos2022The Anthrax Attacks: In the Shadow of 9/112024Thelma2025G20War of the Worlds
Тэлебачанне ГодНазва1988Lip Service1991Law & OrderShannon’s DealA Woman Named Jackie1993Хронікі маладога Індыяны Джонса1994The George Carlin Show1995TysonThe CommishCentral Park West1996Touched by an Angel2000Sports NightСекс у вялікім горадзеThe Practice2001-2004Заходняе крыло2002My Sister’s KeeperLive from Baghdad2003Will & Grace2004The Shield2005CSI: NY2006The Road to Christmas2006-20102012-2017Ultimate Spider-Man2013Comedy Bang! Bang!2013-2020Agents of S.H.I.E.L.D.2015Agents of S.H.I.E.L.D.: Double Agent2016Lip Sync BattleBattleBotsAgents of S.H.I.E.L.D.: AcademyAgents of S.H.I.E.L.D.: Slingshot2019SMILF2020The Conners2021; 2024Што, калі…?2023Florida ManHow I Met Your FatherPainkiller2024Criminal Minds: EvolutionWill TrentSnowpiercer2025Zero Day
Відэагульні Год Назва 2013Lego Marvel Super HeroesMarvel Heroes 2016Lego Marvel’s Avengers
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1962 годзе Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Кінаакцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя