Суйкінкуцу (, літаральна пячора воднага кота) — музычнае прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца ў японскіх садах. Суйкінкуцу складаецца з перавернутага, закапанага ў зямлі гаршка, над якім размяшчаецца лужынка вады. Кроплі вады, паступова пранікаючы ў гаршчок праз адтуліны ў донцы, выдаюць прыемныя булькатлівыя гукі, якія фарміруюць нескладаныя мелодыі. Гукі суйкінкуцу можна параўнаць са званочкам або японскай цытрай кота. Нярэдка суйкінкуцу абсталёўваюць каля японскага рукамыйніка цукубаі для мыцця рук перад чайнай цырымоніяй.
Традыцыйная канструкцыя Усе кампаненты суйкінкуцу павінны быць настроены з высокай дакладнасцю і зроблены гранічна акуратна для атрымання добрых акустычных уласцівасцяў. Гістарычна выкарыстоўвалі гаршкі для захоўвання рысу або вады, керамічныя глазураваныя альбо неглазураваныя. Пазней пачалі выкарыстоўваць металічныя гаршкі, асабліва ў камерцыйных суйкінкуцу. Больш грубыя керамічныя гаршкі лічацца лепшымі. Вышыня гаршка — ад 30 см да 1 м. Горлышка мае дыяметр каля 2 см. Суйкінкуцу звініць падобна званочку, але калі гаршчок з трэшчынай, гук рэзка губляе якасць.
Мадэрнізаваныя варыянты суйкінкуцу У пазнейшы час з'явілася нямала ўдасканаленняў суйкінкуцу.
Сучасныя суйкінкуцу не абавязкова ўсталёўваюць каля рукамыйніка цёцубасі. Суйкінкуцу будуюць на бесперапынным патоку вады. У апошні час вырабляюць суйкінкуцу з металічнымі гаршкамі. Прылады, падобныя да суйкінкуцу, усталёўваюць у парках як частку скульптурных кампазіцый. Суйкінкуцу будуюць унутры жылых памяшканняў. У рэстаранах або крамах камерцыйныя суйкінкуцу паляпшаюць сістэмай электроннага ўзмацнення гуку і прайгравання праз гукамаўляльнікі. Дадаюць трубы для пераносу гуку.
Гісторыя
Першапачаткова інструмент называўся тасуймон (洞水門), але ён не выкарыстоўваўся ў японскіх садах. Расказваюць, што аднойчы для дрэнажу сада быў выкарыстаны гаршчок з адтулінай, і садоўнікі, здзівіўшыся вытанчанаму гуку, сталі абсталёўваць сады такімі гаршкамі. Папулярнасць суйкінкуцу ўзрасла ў перыяд Эда (1603—1867), тады быў укаранёны рукамыйнік цёцубаці. Вынаходнікам суйкінкуцу лічаць таксама майстра гарбатных цырымоній Кадоры Энсю.
У пазнейшы час мастацтва было забыта, і да 1959 у Японіі змаглі знайсці толькі два суйкінкуцу. У 1982 у газеце Асахі Сімбун было прыведзена падрабязнае апісанне суйкінкуцу, а ў 1985 цэнтральны тэлеканал NHK арганізаваў цыкл перадач, і суйкінкуцу зноў набыло папулярнасць.
Філасофія
Важнай ідэяй суйкінкуцу з'яўляецца тое, што інструмент схаваны і гукі ўзнікаюць з-пад зямлі. Гэта ўражвае гасцей, якія прыходзяць мыць рукі. Цырымонія мыцця рук ператвараецца ў ігру на схаваным музычным інструменце. Гук капаючай вады дзейнічае заспакаяльна і дастаўляе асалоду.
Гл. таксама Сісі-адосі
Спасылкі
Yoshio Watanabe: Analytic Study of Acoustic Mechanism of «Suikinkutsu». Japanese Journal of Applied Physics, Vol. 43 (9A), 2004; 6429-6443 (PDF-Download) What is a Sui-kin-kutsu? Suikinkutsu Construction Details Suikinkutsu, with sound sample Japan Suikinkutsu Forum
Катэгорыя:Японскія музычныя інструменты Катэгорыя:Японскі сад Катэгорыя:Садовыя ўпрыгажэнні