Гета ў Кры́вічах (лета 1941 — 13 верасня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Крывічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Акупацыя і стварэнне гета Мястэчка Крывічы немцы акупавалі на працягу 3-х гадоў — з 2 ліпеня (28 чэрвеня) 1941 года па 4 ліпеня 1944 года. У першы ж дзень акупацыі нацысты забілі сямідзесяцігадовага Зільберглейта.
Адразу пасля акупацыі часцямі вермахта ў Крывічах было створана гета ў раёне вуліцы Пралетарскай і прыняты меры па ізаляцыі яўрэяў — усяго каля 450 чалавек. Жыхароў Крывічаў немцы абавязалі штодня вывешваць сцягі, колеры якіх мяняліся па ўказанні акупантаў, прычым яўрэям было прадпісана вывешваць сцягі іншага колеру — каб іх дамы можна было адрозніць ад неяўрэйскіх. Яўрэйская маёмасць бескантрольна раскрадалася. Сінагога ў Крывічах была разбурана, а кнігі разарваны і спалены.
Умовы ў гета Беларускія паліцаі штодня цягалі яўрэяў у паліцыю, дзе без ніякай прычыны секлі розгамі. На досвітку яўрэяў гналі на прымусовыя працы, дзе на працягу ўсяго часу немцы і паліцаі здзекаваліся з іх. За найменшую хібу яўрэяў збівалі палкамі і пляцямі, так што практычна кожны дзень кагосьці калечылі. У сакавіку 1942 года паліцаі прывезлі са Смаргоні нарабаваныя рэчы на 20 павозках. Для разгрузкі сагналі яўрэяў, якіх на холадзе прымушалі падчас працы босымі бегаць па лужынах, класціся і ўставаць.
Большасць яўрэяў суседняга мястэчка Даўгінава (15 кіламетраў ад Крывічаў) спалілі жыўцом. Ацалелых даўгінаўскіх яўрэяў — прыкладна 100 чалавек — прыгналі ў Крывічы, прымусілі поўзаць на карачках, спяваць песні і танцаваць да знямогі. Здзекаванні, якім падвяргаліся яўрэі, былі бясконцыя. Іх прымушалі чысціць прыбіральні голымі рукамі і выносіць нечыстоты ў мяшках на плячах.
Яўрэйскіх дзяўчат прымусілі прыбіраць і чысціць сялянскія хаты, жанчын старэйшага ўзросту выкарыстоўвалі на палявых працах. У жніўні 1941 года немцы заперлі яўрэйскіх дзяўчат у хляве і спрабавалі іх згвалціць. Спрабуючы выратавацца, дзяўчаты разбілі вокны і беглі, але большасць з іх былі застрэлены гітлераўцамі.
Супраціў у гета Пры ўсім гэтым, нягледзячы на найцяжэйшыя ўмовы існавання, яўрэі супраціўляліся, як толькі маглі. Вядомы выпадак, калі ў гета Крывічаў высеклі розгамі некалькі яўрэяў за дапамогу 5 палонным чырвонаармейцам, якія знаходзіліся ў Крывічах.
У шпіталях гета хавалі параненых партызан, беларусаў і рускіх. На іх адзенне нашывалі шасціканцовыя зоркі, а ў дакументах змянялі імёны на яўрэйскія. Вылечыўшы, выводзілі назад у лес. Яўрэі дапамагалі выратоўваць палонных з лагераў.
Знішчэнне гета У красавіку 1942 года пачаліся першыя «акцыі» (такім эўфемізмам нацысты называлі арганізаваныя імі масавыя забойствы) для выканання праграмы знішчэння яўрэяў. 25 красавіка 1942 года на чыгунцы ў паўтары кіламетрах ад Крывічаў партызаны пусцілі пад адхон нямецкі цягнік. Скарыстаўшыся гэтым як падставай, 28 красавіка 1942 года ранняй раніцай немцы схапілі першых выпадковых 12 яўрэяў і прыгналі ў Смілавічы, дзе пасля катаванняў расстралялі. У гэты ж дзень у Крывічы прыехалі эсэсаўцы і жандары, акружылі мястэчка, сагналі ўсіх яўрэяў, у тым ліку і дзяцей, на плошчу і прымусілі распрануцца дагала. Двух дзяцей (ва ўзросце 3 і 1 года) аднаго з 12 ахвяр ранішняга расстрэлу — Давіда Глета — па загадзе паліцаяў нёс на руках іх дзядзька. Заштурхаўшы людзей у вялікі хлеў, немцы падпалілі ягоНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). — фонд 861, вопіс 1, справа 10, лісты 9-10. Дванаццацігадовая Сара Кацовіч змагла тройчы выбегчы з палаючага хлява, але паліцаі заштурхалі яе назад у агонь. Там жа загінула і Блюма Каплан.
Памочнікамі немцаў у масавым забойстве яўрэяў 28 красавіка былі мясцовыя крывіцкія паліцаі Ляшчынскі Сямён Лявонавіч, Адамовіч Іван Вікенцьевіч і Палачанскі Аляксандр.
28 красавіка 1942 года загінулі каля 200 (160) яўрэяў.
13 верасня 1942 года гета было ліквідавана канчаткова, і былі забіты апошнія 130 (127) яўрэяў.
Выпадкі выратавання Інвалід Гірш Цэпелевіч не мог своечасова ўцячы ад немцаў, і месяцамі хаваўся ў склепе, дзе яго таемна карміла родная сястра М. Ботвіннік. 28 красавіка 1942 года, калі немцы пачалі поўнае знішчэнне гета, ён зразумеў, што далей змагацца за жыццё няма сэнсу, таму што немцы разам з паліцаямі старанна высочвалі ўсіх яўрэяў, якія хаваліся. Не жадаючы паміраць ад рук нацыстаў, Гірш Цэпелевіч выпіў яд, які ўвесь час трымаў пры сабе. Доўгі час хаваўся на гарышчы Мойшэ-Лейб Шуд, а калі пры аблаве быў выяўлены, то здолеў уцячы. Яго злавілі і жывым кінулі ў агонь.
Падчас расстрэлу 28 красавіка 1942 года 20 чалавек змаглі ўцячы. З 420 яўрэяў, жыхароў Крывічаў, загінула 336. Выратаваліся практычна толькі тыя, якія своечасова змаглі сысці да партызан. Напрыклад, у Слабодцы, за два кіламетры ад Крывічаў, адзінаццаць яўрэйскіх жанчын змаглі падмануць нямецкую ахову, уцячы ў лес і знайсці партызан. У мястэчку Покут (у 4-х кіламетрах ад Крывічаў) працавала пяцёра дзяцей, якіх немцы таксама запланавалі забіць пры ліквідацыі гета, і толькі аднаму Гевішу Гітліцу ўдалося ўцячы да партызан.
Памяць На месцы спалення яўрэяў Крывічаў усталяваны помнік ахвярам генацыду. Таксама сімвалічны помнік забітым яўрэям Крывічаў і Плешчаніц усталяваны на мемарыяльных могілках у Халоне.
Апублікаваны няпоўныя спісы забітых у Крывічах яўрэяў.
Крыніцы
Літаратура
Архіўныя крыніцы Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), — фонд 845, вопіс 1, справа 63, лісты 17, 17адв.; Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ГАРФ). — фонд 7021, вопіс 89, справа 7, лісты 70, 79, 99;
Дадатковая літаратура
Гл. таксама Гета ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя:Гета ў Беларусі Катэгорыя:Мядзельскі раён Катэгорыя:Гета, створаныя ў 1941 годзе Катэгорыя:Гета, ліквідаваныя ў 1942 годзе Катэгорыя:Крывічы (Мядзельскі раён)