Портлендскі японскі сад () — сад у традыцыйным японскім стылі ў горадзе Портленд, штат Арэгон, ЗША. Японскі сад размешчаны на тэрыторыі парка Вашынгтон.
Гісторыя Гісторыя сада пачынаецца ў 1959 годзе, калі паміж Портлендам і Сапора былі ўсталяваны пабрацімскія адносіны. Тады японскае таварыства Арэгона пачало вывучэнне магчымасці стварэння ў Портлендзе японскага сада. У якасці месца была абрана былая тэрыторыя Портлендскага заапарка ў парку Вашынгтон плошчай 5,5 акраў. У 1963 годзе тэрыторыя была перададзена мэрам Портленда для ўладкавання сада. У 1967 годзе сад быў адкрыты для публікі. Аўтарам праекта сада быў Такума Тона, японскі ландшафтны дызайнер, прафесар Такійскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта. Створаны ім праект аб'ядноўвае некалькі традыцыйных японскіх элементаў: сад для прагулак з сажалкай, плоскі сад, чайны сад і сад камянёў.
У 1968 годзе ў садзе быў усталяваны чайны домік, які быў выраблены ў Японіі і перавезены ў разабраным выглядзе. У 1980 годзе ў садзе быў адкрыты павільён-галерэя. У красавіку 2017 года была адкрыта «Культурная вёска» (культурны цэнтр), створаная па праекце японскага архітэктара Кэнга Кума. Крыніцы
Катэгорыя:Сады і паркі Портленда (Арэгон) Катэгорыя:Японскі сад Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе ў ЗША