«Наступ» — фракцыя Каардынацыйнай рады Беларусі. Першапачаткова дзейнічаў як фракцыя «Моладзевы наступ» у Каардынацыйнай радзе другога складу, у 2024 годзе ўдзельнічаў у выбарах у Каардынацыйную раду III склікання, а ў 2026 годзе быў зарэгістраваны і ўдзельнічаў у выбарах у КР IV склікання пад назвай «Наступ».

Гісторыя

Каардынацыйная рада другога складу У 2023—2024 гадах «Моладзевы наступ» дзейнічаў як фракцыя ў Каардынацыйнай радзе другога складу. Фракцыя ўдзельнічала ў працы камісіі па справах студэнтаў, юрыдычнай і міжнароднай камісій, у падрыхтоўцы слуханняў па пытаннях палітычных зняволеных і слуханняў з прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінета, а таксама ў распрацоўцы канцэпцыі выбараў у наступны склад Каардынацыйнай радыСправаздача аб дзейнасці Каардынацыйнай рады другога складу за перыяд з 9 лютага 2023 года па 9 лютага 2024 года // Каардынацыйная рада Беларусі..

Сярод іншых кірункаў дзейнасці фракцыі былі ўдзел у Стратэгічным дыялогу з ЗША, сустрэчы кантактнай групы Савета Еўропы, беларуска-ўкраінскім экспертным форуме імя Астрожскіх, рабочай групе па стыпендыі SALT, кампаніі падтрымкі палітычных зняволеных праз Dissidentby, а таксама падрыхтоўка заявы ў падтрымку ЛГБТК+.

Да 2024 года фракцыя выкарыстоўвала назву «Моладзевая фракцыя». Яна займалася зборам інфармацыі і адвакатаваннем праблем беларускай моладзі ў Беларусі і ў эміграцыі. У фракцыю ўваходзілі ўдзельнікі розных грамадскіх рухаў і кампаній, у тым ліку «Моладзевага блока», Задзіночання беларускіх студэнтаў і Legalize BelarusХто можа трапіць у Каардынацыйную раду? Ад Вольгі Карач да Зянона Пазняка // Еўрарадыё. — 2024. — 15 красавіка..

Каардынацыйная рада III склікання На выбарах у Каардынацыйную раду III склікання ў 2024 годзе «Моладзевы наступ» выступаў як адзін з выбарчых спісаў. Сярод прадстаўнікоў, якіх фракцыя планавала вылучыць на выбары, былі Маргарыта Ворыхава, Яўген Караулаў, Лізавета Пракопчык і Аляксандр Аўтушка-Сікорскі. Выбары прайшлі 25—27 мая 2024 года ў анлайн-фармаце. У галасаванні ўдзельнічалі 6723 выбаршчыкіBelarus: elections to the opposition parliament // Centre for Eastern Studies. — 2024. — 29 May.. Спіс атрымаў 598 галасоў (8,89 %), што дало яму 8 месцаў у КРPolitical system in Belarus: One nation — two new representative bodies? // Konrad-Adenauer-Stiftung. — 2024. — 4 June..

Лізавета Пракопчык займала пазіцыю віцэ-спікеркі КР, а іншыя прадстаўнікі фракцыі ўваходзілі ў рабочыя камісііСябры Каардынацыйнай Рады III складу // Каардынацыйная рада Беларусі.. Яўгеній Караулаў быў намеснікам кіраўніка камісіі па бюджэце і кіраўніком камісіі па пытаннях Статута і іншых унутраных дакументах, Аляксандра Дойніч — намесніцай кіраўніка камісіі па этыцы. Аляксандр Лапко і Маргарыта Ворыхава ўваходзілі ў міжнародную камісію, Лізавета Пракопчык — у праўную камісіюКамісія па бюджэту Каардынацыйнай Рады // Каардынацыйная рада Беларусі.Камісія па пытаннях Статута і іншых унутраных дакументах Каардынацыйнай Рады // Каардынацыйная рада Беларусі.Камісія па этыцы // Каардынацыйная рада Беларусі.Міжнародная камісія // Каардынацыйная рада Беларусі.Праўная камісія // Каардынацыйная рада Беларусі..

Каардынацыйная рада IV склікання У 2026 годзе спіс быў зарэгістраваны пад назвай «Наступ». Выбарчая камісія дапусціла фракцыю да выбараў 3 красавіка 2026 годаРашэнне аб рэгістрацыі выбарчага суб’екта «Наступ» № 04/03-5/ВС // Выбарчая камісія выбараў у Каардынацыйную раду. — 2026. — 3 красавіка.. У спіс кандыдатаў увайшлі 13 чалавек. Галасаванне на завяршылася 19 траўня 2026 года. У выбарах узялі ўдзел 2113 чалавекіПірава перамога Латушкі. Хто прайшоў у КР і што паказалі выбары — у лічбах // Белсат. — 2026. — 19 траўня.. Паводле папярэдніх вынікаў, «Наступ» атрымаў 204 галасы (9,65 %) і 8 мандатаў, захаваўшы такую ж колькасць месцаў, як і пасля выбараў 2024 года. У КР IV склікання ад спіса прайшлі Лізавета Пракопчык, Маргарыта Ворыхава, Яўгеній Караулаў, Аляксандр Лапко, Іван Краўцоў, Яўген Андрэйчык, Станіслава Цярэнцьева і Аляксандра Дойніч.

3 ліпеня 2026 года Яўген Андрэйчык абраны другiм віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады IV склікання.

Праграма і пазіцыі У 2024 годзе фракцыя вызначала сваёй місіяй прадстаўніцтва, абарону і прасоўванне інтарэсаў беларускай моладзі на розных узроўнях прыняцця палітычных рашэнняў. Праграма ўключала пашырэнне ўдзелу моладзі ў палітычных працэсах, працу з праблемамі студэнтаў і беларускай дыяспары, барацьбу з дыскрымінацыяй па пашпарце, развіццё міжнародных сувязяў і праект «Мільён віз для Беларусі»«Наступ» // Каардынацыйная рада Беларусі..

У праграме 2026 года асноўны акцэнт быў зроблены на пераглядзе стратэгіі дэмакратычных сіл, вяртанні беларусам права бяспечна жыць у Беларусі, вызваленні палітычных зняволеных, абароне інтарэсаў дыяспары і ўзмацненні ролі Каардынацыйнай рады ў выпрацоўцы стратэгічных рашэнняўВыбарчая праграма спісу «Наступ» на выбарах у Каардынацыйную Раду IV склікання, 2026—2028 гг. // Каардынацыйная рада Беларусі..

Электаральная гісторыя Каардынацыйная рада Выбары Лідар Галасоў % Колькасць мандатаў Статус 2024Лізавета Пракопчык 598 8,89 2026 204 9,65

Крыніцы

Катэгорыя:Фракцыі Каардынацыйнай рады