Брацкая магіла савецкіх воінаў — ваеннае пахаванне, знаходзіцца ў цэнтры вёскі Арда (Клецкі раён).
Тут пахаваны 24 воіны, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні вёскі. Сярод пахаваных — воіны 48-й стралковай дывізіі і 20-га стралковага корпуса 28-й арміі. З іх вядомых — 23, 1 — невядомы. Пазней, з ардынскіх хутароў сюды былі перапахаваны загінуўшыя савецкія воіны.
У 1968 г. на магіле ўстаноўлена скульптура воіна.
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Арда (Клецкі раён) Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:1944 год у Беларусі