Стварэнне (лац. «Панаванне на Балтыйскім моры») было адной з галоўных палітычных мэтаў Дацкага, Шведскага каралеўстваў і Рэчы Паспалітай у канцы Сярэднявечча і раннім Новым часе. Спробы ператварыць Балтыйскае мора ва «ўнутранае возера» пэўнай дзяржавы, пад прэтэкстам абараны ад піратаў кантраляваць гандль і збіраць падаткі на «падуладных» водах, як калісці Рымская імперыя «гаспадарыла» на Міжземным моры. Спробы манархій, кшталту Іспанскіх Габсбургаў у саюзе з Рымскім папам, абвесціць акіяны сваей уласнасццю, прывялі да стварэння Гуго Гроцыям і яго наступнікамі тэорыі свабоды мораў, ваеннага і міжнароднага права. У 19 ст. расійская гістарыяграфія спісала з барацьбы Ганзы, ВКЛ, Швецыі і Даніі за панаванне на Балтыцы сваю імперскую праграму, абгрунтоўваючы спробай прыняць удзел у вырашэнні «Балтыйскага пытання» гістарчную агрэссію з часоў Лівонскай вайны да ХІХ ст. На працягу Паўночных войнаў дацкі і шведскі флоты адыгрывалі другарадную ролю, бо дамінімум аспрэчваўся праз кантроль над ключавымі ўзбярэжжамі шляхам сухапутных войнаў. .
Этымалогія панятка Гэты тэрмін, які шырока выкарыстоўваецца ў гістарыяграфіі, верагодней ўсяго, быў уведзены ў 1563 годзе каралём Польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Аўгустам у кантэксце гегеманіяльных амбіцый яго шведскіх канкурэнтаў у Лівонскай вайне. Прынцыповым для вызначэння месца стварэння канкрэтна гэтага азначэння, з’яўляецца ўжыванне назвы мора не у форме «Ost see» як ва ўсіх заходніх у тл. скандынаўскіх і нямецкіх мапах таго часу, ці "Варажскім", як у Маскве, а у форме Baltici - «Балтыйскі», паколькі такая назва мора паходзіць з літоўскай мовы, якую відавочна ведалі пры двары Ягелонаў. Ужыванне тэрміна ў Рэчы Паспалітай не было разавым выпадкам. Яго ўжывалі як аргумент на абранне Жыгімонта Вазы польскім каралём у 1587 г., пасля укаралявання якога і аб’яднання Швецыі і Рэчы Паспалітай у дынастычную унію Польшча, ВКЛ і Швецыя атрымлівалі бы Dominium maris Baltici. Першая пісьмовая згадка тэрміна ў заходніх афіцыйных дакуметах знаходзіцца галандска-шведскім дагаворы ад 5 / 15 красавіка 1614 года, заключанага ў Гаазе.
Войны за Балтыку Некалькі еўрапейскіх дзяржаў лічылі Балтыйскае мора жыццёва важным, асабліва падчас войнаў і пабудовы каланіяльных імперый на Захадзе. Яно служыла крыніцай неабходных матэрыялаў для ўласнай вытвочасці і побыту (на захад ішлі : збожжа, лён, каноплі, лес і паўфабрыкаты неабходныя на караблебудаванне і хімічнай прамысловасці, на ўсход - срэбра, соль, селядцы, віно) і давала доступ да растучых рынкаў збыту уласных тавараў. Сальда экспарта з Рэчы Паспалітай XVI-XVII ст. у 2-3 разы перавышала імпарт, што паспрыяла эканамічнаму ўзбагачэнню не толькі мяшчанства партовых гарадоў (Гданьск, Рыга), колькі шляхты і прывяло да запрыгоньвання сялян на ўсход ад р. Лабы (т.зв. Другое выданне прыгоннага права). Важнасць рэгіёна была настолькі вялікай, што ён стаў цікавым нават для дзяржаў, якія не мелі да яго прамога доступу, такіх як Аўстрыя і Францыя, асабліва, калі іх дынастыі змагаліся за панаванне на кантыненце і давілі паўстанні падданых супраць сябе (напр. Нідэрландская вайна за незалежнасць, Трыццацігадовая вайна). На працягу некалькіх стагоддзяў Швецыя, Данія і Рэч Паспалітая спрабавалі атрымаць поўны кантроль над морам і яго узбярэжжамі, зрабіць яго "унутраным возерам" палітыка, якой супраціўляліся іншыя мясцовыя і далёкія дзяржавы Гісторыкі апісваюць кантроль над Балтыйскім морам як адну з галоўных мэтаў палітыкі Даніі і Швецыі.
Скандынаўскія (паўночныя) дзяржавы, якія адчулі магчымасць у вакууме ўлады, створаным слабым або адсутным дзяржаўным ваенна-марскім флотам Свяшчэннай Рымскай імперыі, Польшчы і ВКЛ, прынялі экспансіянісцкую палітыку, якая спрыяла канфлікту за Балтыйскае мора. Данія і Швецыя выкарыстоўвалі свой кантроль над часткамі Балтыкі для забеспячэння сваіх узброеных сіл і дысантавання на ўзбярэжжы. Кожная з краін прэтэндавала на Балтыйскае мора як на сваё і абяцала абараняць замежныя судны ад піратаў. Хаця паўночныя дзяржавы змагаліся адна з адной за кантроль, яны пагададжаліся, што тут павінна быць улада адной з іх, а не «чужынца», кшталту Польшчы ці Масковіі. Скандынаўскія дзяржавы спрабавалі прадухіліць узмацненне сваіх канкурэнтаў праз дыпламатычныя дамовы, якія забаранялі іншым дзяржавам, такім як Рэч Паспалітая, Расія ці Свяшчэнная рымская імперыя Германскай нацыі, будаваць флот, і або праз ваенныя дзеянні, супраць ваенна-марскіх сілаў, блакады узбярэжжаў праціўніка, ці праз узяцце пад кантроль балтыйскіх партоў. У адной з найбольш прыкметных акцый па захаванні сваёй манаполіі над Балтыйскім морам Данія ў 1637 годзе знішчыла без аб’яўлення вайны ваенна-марскі флот Рэчы Паспалітай, які толькі пачынаў развівацца.
Шматлікія войны, якія вяліся за dominium maris baltici, часта называюць Паўночнымі войнамі. Пасля заняпаду Кальмарскай уніі панаванне аднаасобна пераняла Данія, але ў з сярэдзіны XVII ст. саступіла пазіцыі Швецыі. Уласнікамі большасці гандлёвых караблеў на моры была спачатку Ганза, потым Нідэрланды і Англія, таму ні Даніі, ні Швецыі не ўдалося дасягнуць поўнага ваеннага і эканамічнага кантролю над Балтыкай, хоць Швецыя за час свайго імперскага імперскага існавання найбольш наблізілася да гэтай мэты перад Вялікай Паўночнай вайной 1700—1721 гадоў.
Дацкі dominium maris baltici
У гістарыяграфіі тэрмін dominium maris baltici выкарыстоўваецца альбо ў вузейшым сэнсе як новая шведская канцэпцыя раннемадэрнай эпохі, цесна звязаная са Шведскай імперыяй, альбо ў шырэйшым сэнсе, уключаючы папярэднюю дацкую гегемонію ў паўднёвай частцы Балтыйскага мора.
У XII стагоддзі Данія падпарадкавала паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора ад Гальштэйна да Памераніі, але страціла кантроль у XIII стагоддзі пасля паразы ад нямецкіх і ганзейскіх войскаў у бітве пры Борнхёве (1227 г.), захаваўшы за сабой толькі княства Руген . Пасля гэтага Ганзейскі саюз стаў дамінуючай эканамічнай сілай у Балтыйскім моры. Роберт Бон лічыць Вальдэмара IV «Атэрдага» Дацкага (кіраваў у 1340—1375 гг.) першым дацкім каралём, які праводзіў палітыку стварэння дацкага dominium maris baltici, імкнучыся ўзмацніць марское дамінаванне і эканамічную гегемонію Даніі за кошт Ганзейскай лігі. Каб дасягнуць гэтай мэты, Вальдэмар прадаў дацкую Эстонію дзяржаве Тэўтонскага ордэна ў 1346 годзе, умацаваўшы свае фінансы і сабраўшы войска з даходаў. Пасля першапачатковых тэрытарыяльных набыткаў Вальдэмар у 1361 годзе заваяваў ганзейскі горад Вісбю на Готландзе, што прывяло да вайны, вырашанай на карысць Лігі ў Штральзундскім міры ў 1370 годзе, які адзначыў кульмінацыю ўлады Ганзейскай лігі.
Дачка Вальдэмара Атэрдага і фактычная пераемніца, Маргарыта, здолела сканцэнтраваць кароны Даніі, Нарвегіі і Швецыі ў сваёй Кальмарскай уніі з цэнтрам у Капенгагене, якая была заключана ў 1397 годзе. У 1429 годзе кароль Кальмарскай уніі Эрык Памеранскі пачаў спаганяць збор з купцоў, якія ўязджалі ў Балтыйскае мора або выязджалі з яго, што дазволіла капенгагенскаму двару атрымліваць прыбытак ад гандлю ў Балтыйскім моры, самім не ўцягваючыся ў эканамічныя рызыкі. Збор, які дзейнічаў да 1857 года і з’яўляўся асноўнай крыніцай даходу каралеўскай казны, хутка стаў спрэчным пытаннем, што прывяло Данію да канфлікту з Ганзейскай лігай і суседнімі дзяржавамі.
Пасля распаду Кальмарскай уніі ў пачатку XVI стагоддзя Шведскае каралеўства стала галоўным супернікам Даніі і Нарвегіі за гегемонію ў Балтыйскім моры. Перамога Крысціяна IV Дацкага ў Кальмарскай вайне ў 1613 годзе стала апошнім выпадкам паспяховай абароны дацкага dominium maris baltici ад Швецыі; наступныя войны скончыліся на карысць Швецыі. Частка войнаў за dominium maris balticiа таксама лічыцца перыяд дацкай інтэрвенцыі ў Трыццацігадовай вайне 1618—1648 гадоў (Kejserkrigen 1625—1629 гадоў) — аднак у гэтай вайне супернікам быў не шведскі кароль, а амбіцыйны імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд II, які паспрабаваў стварыць марскую дзяржаву ў Балтыйскім моры. Ён даручыў гэтую задачу Альбрэхту фон Валенштейну, што прывяло да сумесных дзеянняў Даніі і Швецыі ў абароне Штральзунда. Аднак параза Даніі ў бітве пры Вольгасце (1628 г.) і наступны Любецкі мірны дагавор 1629 г. прывялі да таго, што Данія выбыла з поля боя.
Шведскі dominium maris baltici
Пасля таго, як Швецыя выйшла з Кальмарскай уніі ў 1523 годзе, яна стала галоўным супернікам Даніі за dominium maris baltici . Першай вайной, якая прыпісваецца гэтаму канфлікту, з’яўляецца Паўночная Сямігадовая вайна (1563—1570, звязаная з Лівонскай вайной), якая працягвалася паміж 1611 і 1613 гадамі пасля Кальмарскай вайны. Правальныя вайну з Рэччу Паспалітай у Інфлянтах 1600—1611 г. і няўдалы ўдзел у Расейскай Смуце (бо Філіп Ваза не стаў царом, войскі былі разбітыя пад Клушынам і ня ўзяты Пскоў) скончылі змены тактыкі і вайсковыя рэформы Густава ІІ Адольфа, якія дазволілі адразаць Расею ад мора і вярнуцца да вайны у Інфлянтах. Буйныя шведскія поспехі пачаліся з захопу Рыгі ў 1621 годзе і дысантаванні і вайны з Польшчай у Прусіі ў 1623—1629 г. Паводле Альтмаркскага перамір’я, большасць Інфлянтаў адышлі Швецыі, а прускія порты Польшы патрапілі пад яе мытны кантроль. Пасля шведскай высадкі ў Памераніі ў 1630 годзе Швпецыя выйшла ужо на агульнаеўрапейскі узровень вайскова палітычных уплываў. Перамогі ў Тарстэнсанскай вайнеOlesen, p. 383, тэатры ваенных дзеянняў Трыццацігадовай вайны, прынізілі Данію, а наступны Вестфальскі мір пацвердзіў статус Швецыі як еўрапейскай вялікай дзяржавы (stormaktstiden).
Аднак шведскі кантроль над Балтыйскім морам у XVII ст. не быў поўным, бо марскія дзяржавы, асабліва Нідэрландская Рэспубліка ці Англія, валодалі большасццю караблеў на гэтым моры і акіяне ўвогуле, пры гэтым эканамічна і ваенна і прытрымліваліся палітыкі балансу сіл таксама ў дачыненні да Даніі і Швецыі. Швецыя імкнулася забяспечыць сваё dominium maris baltici, ператварыўшы многія гарады (напрыклад, Рыгу, Нарву, Вісмар) у крэпасці. Часта перабудоўвай берагавых умацаванняў і гарадоў кіраваў Эрык Дальберг.
Пасля Трыццацігадовай вайны Швецыя спаганяла мытныя зборы (Licenten) з гандлёвых суднаў на Балтыйскім моры, як у шведскіх, так і ў нешведскіх партах. Гэтыя мытныя зборы разлічваліся як пэўны працэнт ад кошту перавезеных тавараў, і пасля аплаты ў любым порце адпаведная квітанцыя была сапраўднай на ўсёй тэрыторыі dominium maris baltici.
Другая Паўночная вайна, Сканская вайна (1675—1679) і першы этап Вялікай Паўночнай вайны пакінулі шведскае dominium maris baltici некранутымі, аднак яно было канчаткова знішчана Ніштацкім мірным дагаворам 1721 года.
Наступствы Няздольнасць скандынаўскіх дзяржаў узяць пад кантроль Балтыйскае мора і рашучая адмова іншых дзяржаў — як рэгіянальных суседзяў , так і далёкіх тэрытарыяльна — прызнаць іх прэтэнзіі разглядаюцца як адзін з фактараў, якія прывялі да развіцця прынцыпу «свабоды мораў» у міжнародным праве.
Гл. таксама
Dominium maris septentrionalis (дамініён паўночных мораў) Каманда мора Sound Dues — Гістарычныя наступствы выкарыстання Эрэсунда
Бібліяграфія
Якубаў Віктар. Барацьба Вялікага княства Літоўскага за Інфлянты ў канцы XVI — пачатку XVII ст. Вільня: Ciklonas, 2024. 348 с.
Olesen, Jens E. (2003). «Christian IV og dansk Pommernpolitik». In Asmus, Ivo; Droste, Heiko; Olesen, Jens E. (eds.). Gemeinsame Bekannte: Schweden und Deutschland in der Frühen Neuzeit (in Danish). Berlin-Hamburg-Münster Wahrmann, Carl (2007). Aufschwung und Niedergang. Die Entwicklung des Wismarer Seehandels in der zweiten Hälfte des 17. Jahrhunderts (in German). Münster
Дадатковае чытанне
Asche et al.: Die baltischen Lande im Zeitalter der Reformation und Konfessionalisierung, vol. I, 2009, с. 39. Pineschi & Treves: The law of the sea. The European Union and its member states, 1997, p. 513. Schilling: Konfessionalisierung und Staatsinteressen. Internationale Beziehungen 1559—1660, 2007, pp. 308 Troebst: Handelskontrolle, «Derivation», Eindämmerung. Schwedische Moskaupolitik 1617—1661, 1997, с. 304.
Спасылкі
Катэгорыя:Лацінскія выслоўі Катэгорыя:Ваенная гісторыя Швецыі Катэгорыя:Ваенная гісторыя Даніі