Вільгельм Пурвіт, Вільгельмс Пурвітыс (; ) — латышскі мастак, жывапісец-пейзажыст. Акадэмік Пецярбургскай АМ (1913).
Біяграфія Нарадзіўся на хутары непадалёк Рыгі. Вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1890—97) у А. Куінджы. У 1909—16 гады дырэктар Рыжскай гарадской мастацкай школы, у 1919—34 рэктар Латвійскай Акадэміі мастацтваў у Рызе і кіраўнік яе пейзажнай майстэрні (1921—44).
Творчасць Творы вызначаюцца дэкаратыўнасцю кампазіцыйна-каларыстычных пабудоў, абагульненасцю вобраза прыроды і эмацыянальнасцю яе Успрыняцца, часам інтэнсіўнасцю колеру: «Апошні снег» (1897—98), «Сакавіцкі вечар. Зімовы пейзаж» (каля 1901), «Пачатак вясны» (1900), «У садзе Віестура» (каля 1914), «Восень» (каля 1929), «Летні вечар», «Пейзаж са стагамі сена», «Калі абуджаецца бор» (усе 1936) і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Латвіі