2-і завулак Несцерава — завулак у Заводскім раёне Мінска. Названы ў гонар рускага ваеннага лётчыка ў 1964 г.Паводле звестак на сайце Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска. Пачынаецца ад скрыжавання з аднайменнай вуліцай і Енісейскім праездам, ідзе перпендыкулярна, перасякае 1-ы завулак Несцерава, потым робіць разварот паралельна вуліцы Несцерава, перасякае Іркуцкую вуліцу, робіць зноў разварот у бок вуліцы Несцерава, зноў перасякае 1-ы завулак Несцерава, і нарэшце робіць скрыжаванне з вуліцай Несцерава і Грыбным завулкамЗгодна Карце Яндэкс. Завулак знаходзіцца ў сектары сядзібнай забудовы.
Цікавыя факты Завулак мае нетыповую форму: перакуленай літары «П».
Крыніцы
Спасылкі
2-і завулак Несцерава на АТО.ВУ 2-і завулак Несцерава ў базе даных Геадзэн
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)