Міхаіл Альбертавіч Фёдараў (; ) — украінскі дзяржаўны дзеяч, палітык, IT-прадпрымальнік, заснавальнік лічбавага агенцтва. Міністр абароны Украіны (з 14 студзеня 2026 года).

Біяграфія Нарадзіўся 21 студзеня 1991 года ў в. Васільеўка Запароскай вобласці УССР.

У 2014 годзе скончыў факультэт сацыялогіі і кіравання Запарожскага нацыянальнага ўніверсітэта.

Быў абраны народным дэпутатам Украіны IX склікання ад партыі «Слуга народа», аднак склаў паўнамоцтвы ў сувязі з пераходам у Кабінет міністраў Украіны.

Віцэ-прэм’ер-міністр лічбавай трансфармацыі Украіны з 29 жніўня 2019 года да 20 сакавіка 2023 года. Член Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (з 19 сакавіка 2021 года). З 21 сакавіка 2023 года па 17 ліпеня 2025 года — Віцэ-прэм’ер-міністр — Міністр па інавацыях, развіццю адукацыі, навукі і тэхналогій Украіны. З 17 ліпеня 2025 года па 9 студзеня 2026 года — Першы віцэ-прэм’ер-міністр — Міністр лічбавай трансфармацыі Украіны.

14 студзеня 2026 года зацверджаны на пасаду Міністра абароны Украіны.