Вольга Станіславаўна Рацэвіч () — беларуская публіцыстка, перакладчыца, галоўная рэдактарка часопіса «Маладосць».

Біяграфія Нарадзілася 7 лістапада 1985 года ў Альхоўцы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла сярэднюю школу № 2 у Беразіне, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». У 2008—2019 гадах працавала ў Выдавецкім доме «Звязда» карэктарам, рэдактарам, загадчыкам аддзела кнігавыдання; у 2019—2021 — загадчыкам рэдакцыі мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». З ліпеня 2021 — галоўная рэдактарка часопіса «Маладосць».

Дзейнасць Дэбютавада публікацыяй водгуку на апавяданнні Міхася Скрыпкі — артыкулам «Калі зацвіталі верасы» у раённай газеце «Бярэзінская панарама» ў 2002 годзе.

Уклала фотаальбом «Молодежь Беларуси: традиции и будущее» (2008), «Сборник произведений для чтения в 11 классе» серыі «Школьная бібліятэка» (2017), навукова-папулярнае выданне «Далёкае — блізкае: знаёмствы, адкрыцці, дыялогі» серыі «Адрасы Беларусі ў свеце» (2019). Аўтарка кніг для дзяцей «10 пытанняў пра звяроў» і «10 пытанняў пра расліны» серыі «100 пытанняў пра Беларусь» (2021, 2024, «Мастацкая літаратура»).

Пераклала з рускай на беларускую дзве кнігі для дзяцей: Юлія Кузняцова «Першая вандроўка Мышкі» і Анастасія Валхоўская «Чарнічны Мішка. Каляндар летуценнікаў» (2020, «Мастацкая літаратура»). Пераклады Вольгі Рацэвіч на беларускую твораў мастацкай літаратуры публікуюцца ў часопісе «Маладосць».

Некалькі публіцыстычных эсэ апублікавана ў «ЛіМе».

Крыніцы

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі