Альберт Штадэнскі (, , ) — сярэднявечны нямецкі бенедыктынскі манах, паэт і аналіст. Аўтар «Штадэнскіх аналаў» ().
Біяграфія Нарадзіўся каля 1187 г. у г. Ладзе, недалёка ад Гамбурга. Традыцыйна лічылася, што быў выхадцам з нізоў, аднак яго паблажлівыя водгукі пра сялян і інш. дазволілі філолагу першай паловы XX стагоддзя Карлу Фіхну і сучаснаму гісторыку Бернту Ульрыху Хукеру сцвярджаць, што ён мог паходзіць з міністэрыялаў і пачаў сваю царкоўную кар’еру ў манастыры Рамельсгоф.
Паводле здагадкі нямецкага гісторыка XIX стагоддзя І. М. Лапенберга, у 1224 г. ён быў брэменскім канонікам. У жніўні 1232 года ён стаў чацвёртым абатам бенедыктынскага прыярату Св. Марыі ў Штадэ (Ніжняя Саксонія).
У 1236 годзе, здзейсніўшы падарожжа ў Рым, прызначаны быў папам Рыгорам IX у біскупы Лівоніі, стаў яго паўнамоцным легатам. Атрымаў таксама ад папы права ўвесці ў сваёй абіцелі стражэйшы статут цыстэрцыянцаў, пацярпеў у гэтым няўдачу і ў 1240 годзе пакінуў абацтва Св. Марыі, перабраўшыся ў мінарыцкі манастыр Св. Іаана ў Штадэ.
У сваіх аналах у апошні раз кажа пра сябе пад 1256 годам, аднак у прыкладзеным да іх пераліку згадвае Урбана IV як дзейнага папу, на падставе чаго лічыцца, што ён памёр не раней за 1264 год, магчыма, 5 ці 9 лютага, бо менавіта пад гэтай датай, без указання года, прыводзіцца запіс пра яго смерць у пераліку.
Катэгорыя:Храністы Германіі