Авертайм (), у спорце — дадатковы час, які прызначаецца для вызначэння пераможцы. У выпадку нічыйнага выніку ў некаторых відах спорту рэгламент спаборніцтваў можа прадугледжваць працяг барацьбы на працягу дадатковага прамежку часу з мэтай вызначэння пераможцы. Гэты прамежак часу фіксаваны і загадзя вызначаны, але правілы могуць прадугледжваць і яго датэрміновае завяршэнне ў выпадку надыходу пэўнай падзеі, якая дазваляе вызначыць пераможцу (напрыклад, «залаты» або «срэбны» гол у футболе). Калі Авертайм заканчваецца безвынікова (пераможцу па-ранейшаму немагчыма вызначыць), можа быць прызначаны яшчэ адзін Авертайм (напрыклад, як у баскетболе) або выкарыстоўваюцца іншыя спосабы вызначэння пераможцы (напрыклад, серыя пасляматчавых пенальці ў футболе).
Авертайм выкарыстоўваецца ў такіх відах спорту, як футбол, хакей, баскетбол, рэгбіліг, грэка-рымская барацьба і некаторых іншых.
Катэгорыя:Спартыўныя тэрміны