Пружаны — горад гістарычнай Берасцейшчыны. Да нашага часу тут захавалася сядзіба Швыкоўскіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. Сярод мясцовых славутасцяў вылучаўся збудаваны ў стылі класіцызму касцёл (Прачысценская царква), разбураны савецкімі ўладамі.

XV стагоддзе Датай заснавання Пружанаў лічыцца 1433 год, калі ў пісьмовых крыніцах упершыню сустракаецца згадка пра Прушаную воласць. У гэтым годзе вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч звярнуўся з лістом да Ягайлы. Скардзячыся на Свідрыгайлу, ён паведамляе:У хроніках ордэна крыжакоў пад 1401 годам таксама згаданы тэрмін «Прушын» (von Pruszin hin ken Russin), што супрацоўнікі Пружанскага музею называюць першай згадкай пра Пружаны. Аднак верагодней, што гэтак у летапісах называецца менавіта Прусія.

Сам горад упершыню называецца Пружанамі ў 1463 годзе як паселішча Кобрынскага княства. У 2-й палове XV стагоддзя тут існавалі княскі паляўнічы двор, псярня, 2 вуліцы — Сялецкая і Задворная — С. 481, . У 1463 годзе ў яўрэйскім квартале паўстала першая сінагога (згарэла ў 1863).

У 1473 князь Іван Кобрынскі з жонкай Фядорай, дачкой Івана Рагатынскага, зафундавалі пабудову ў Дабучыне царквы ў гонар Нараджэння Божага, пра што сведчыць акт, датаваны 9 кастрычніка 1473, які знаходзіцца ў літоўскай метрыцы і ў царкоўнай кнізе. Аднак ягоная аўтэнтычнасць паддаецца сумневу. Адным з доказаў таго, што дакумент падроблены, з'яўляецца той факт, што ў ім князь Іван Кобрынскі названы ўладаром цэлай жмудскай зямлі, хоць дакладна вядома, што ў гэты час (1450—1485) генеральным старостам Жмудзі быў Ян Кезгайлавіч. Царква знаходзілася між вытокам Мухаўцу і паваротам на сучасную вуліцу Камсамольскую. Згарэла ў першай палове XIX стагоддзя.

Да нядаўняга часу датай заснавання горад лічыўся 1487 год С. 466., калі ўпершыню згаданы Дабучын. Заснаваць тут паселішча пастанавіў князь Іван Сямёнавіч Кобрынскі, які збіраўся зрабіць Дабучын дваром кобрынскіх князёў. Паводле іншых звестак, паселішча заснаванае прускімі насельнікамі, якія, уцякаючы ад пераследу крыжакоў, схаваліся ў валоданнях кобрынскіх князёў ля вёскі Дабучын, а пазней паселішча атрымала ад іх і назвуKrzywicki J. Prużana // S. 110..

У 1492 годзе Дабучын увайшоў у Кобрынскае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое падпарадкоўвалася і належала вялікаму князю. У 1495 яўрэі былі выгнаныя з Пружанаў паводле загаду вялікага князя Аляксандра.

XVI стагоддзе Аднак ужо ў красавіку 1503 годзе Аляксандр Ягелон дазволіў яўрэям вярнуцца ў Вялікае Княства Літоўскае і вярнуў ім маёмасць. Наступны князь Жыгімонт Стары зраўняў яўрэяў у падатках з мяшчанамі, вызваліў іх ад абавязку выстаўляць на вайну тысячу вершнікаў, дазволіў свабоду гандлю і рамёстваў.

Пасля смерці кобрынскага князя Юрыя Паца (1506) яго жонцы Фядоры давялося судзіцца за права валоданння княствам. У 1507 годзе вялікі князь Аляксандар выдаў Фядоры пацвярджальную грамату на валоданнне трэцяй часткай спадчынных і вотчынных маёнткаў у Кобрыне і Дабучынах.

Пасля смерці апошняй прадстаўніцы роду кобрынскіх князёў Ганны Дабучын у складзе Кобрынскага староства, перададзенага ў арэнду маршалку гаспадарскаму Вацлаву Касцевічу, у 1520 годзе ўвайшоў у Кобрынскі павет Падляшскага ваяводства. Касцевіч заснаваў тут у 1522 годзе касцёл Святых Жыгімонта і Вацлава.

Пасля ягонае смерці ў 1532 годзе землі Кобрынскага староства перайшлі да каралевы Боны Сфорцы, другой жонкі Жыгімонта I, якая аднавіла касцёл і заахвочвала развіццё рамёстваў, гандлю і земляробства. Пружаны за яе ўладай сталі мястэчкам. У 1563 яе рэвізор Дзмітры Сапега склаў , паводле якой тут зафіксавана 278 гаспадарак і 7 вуліц (Кобрынская, Хватка, Загор’е, Дзярэчын, Сялецкая, Шыгодая і Задворная); працавалі 10 мяснікоў, 7 краўцоў, 6 кавалёў. Пружанскі каралеўскі двор служыў рэзідэнцыяй падчас палявання каралеўскай сям’і ў Ружанскай і Белавескай пушчах. У склад двару ўваходзілі аднапавярховы драўляны палац на мураваным фундаменце, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы — С. 481—482. Цікава, што ў даволі падрабязным апісанні зямель, паш, сенажацяў і да т. п. няма згадкі пра рачулкі Муха і Вец, толькі пра Мухавец ды Пружонку.

З 1566 года — у складзе Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.

3 мая 1588 года каралева Ганна Ягелонка даравала мястэчку Магдэбургскае права разам з пячаткай і гербам «у срэбным полі звілістая блакітная змяя з залатой каронай на галаве вывяргае дзіця», запазычаным ад роду Сфорцаў. Ад гэтага часу за горадам замацавалася назва Пружаны.

З прывілеям горад атрымаў дазвол на 2 рэгулярныя кірмашы штогод: на другі дзень па Тройцы і на дзень Перамянення Пана або на Узвіжанне; у даход горад пераходзілі падушныя, памерныя, сталповыя і лапаткавыя зборы. Мяшчане атрымалі дазвол на ўласныя крамы, васкабойні і важніцу. 6 мая 1589 прывілей Ганны Ягелонкі быў пацверджаны загадам караля Жыгімонта III з наданнем дадатковага прывілею на правядзенне 4 кірмашоў штогод.

Гэта спрыяла далейшаму развіццю ў горадзе рамёстваў і гандлю. Да пачатку XVII стагоддзя Пружаны зрабіліся буйным рамесніцкім цэнтрам, які славіўся вытворчасцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі. У інвентары Пружанаў 1597 года адзначаны палац, 2 падворкавыя пабудовы, гаспадарчыя пабудовы, млын.

XVII стагоддзе

Ад пачатку XVII стагоддзя Пружаны славіліся вытворчасцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі.

Яўрэйская грамада Пружаны па пастанове Літоўскага за 1623 год уключана ў склад Брэсцкай кагальнай акругі. У 1628 годзе на пасяджэнні вааду, якое адбылося ў Пружанах, было пастаноўлена і надалей ладзіць яго пасяджэнні тут. Аднак насамрэч з той пары ніводзін сход тут так і не адбыўся. 20 снежня 1644 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза сваім прывілеям надаў яўрэям дазвол будаваць сінагогі (з той умоваю, каб яны не былі падобныя на каталіцкія касцёлы), набываць хаты, займацца вінакурствам і рамёствамі, варыць піва і мёд, весці гандаль. З гэтага часу Пружаны актыўна засяляліся яўрэям. У 1650 прывілеі (за выключэннем набыцця зямлі для сінагог) пацвердзіў Ян Казімір, пасля яны пацвярджаліся таксама ў 1677 і 1698.

Адна з першых школ на тэрыторыі Пружаншчыны з'явілася пры кляштары манахаў-базыльян. Праграма навучання ў базыльянскіх школах прадугледжвала вывучэнне рускай, грэцкай, лацінскай, царкоўнаславянскай, польскай, нямецкай, французскай моў. Выпускнікі мелі права паступаць ва ўніверсітэт.

У час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII стагоддзяў было зруйнавана каля 80% забудовы Пружанаў, у 1661 годзе застаўся толькі 91 дым.

XVIII стагоддзе Яўрэі (у тым ліку з секты караімаў) у XVIII стагоддзі складалі ўжо блізу 40% насельніцтва мястэчка, якое складала 1500 жыхароў (першая сінагога паўстала яшчэ ў 1463).

У 1776 годзе ў выніку разбурэнняў Пружаны былі пазбаўлены Магдэбургскага права, але ў 1791 прывілей быў адноўлены. Да канца стагоддзя эканоміка была адноўленая, адбываўся гандаль збожжам, жывёлай і гарэлкай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (1795) горад апынулася ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Слонімскай губерні, ад 1797 года — Літоўскай, урэшце ад 1801 года — Гарадзенскай. Кацярына II падаравала Пружанскія землі графу, генералу-фельдмаршалу Румянцаву-Задунайскаму. Па яго смерці ў 1796 імі валодалі нашчадкі Мікалай, пасля Міхаіл Румянцавы. У 1798—1803 Міхаіл Румянцаў здаваў маёнтак у арэнду павятоваму маршалку Фэліцыяну Грабоўскаму.

XIX стагоддзе

9 верасня 1801 года загадам расійскага імператара Аляксандра I Пружанскі павет зрабіўся часткай Гродзенскай губерні, у складзе якой прабыў больш за 100 гадоў. У 1803 годзе складзены першы план Пружанаў. У найбольш старую частку горада ўваходзілі адцінкі вуліц Кобрынская (цяпер Савецкая) і Слонімская (цяпер Камсамольская) ды забудова на поўнач ад зліцця рэчак Муха і Вец і поймы Мухаўца.

Румянцавы нядоўга валодалі землямі павета, хутка распрадаўшы іх , Булгарыну і Влодкам. Пружаны сталі ўласнасцю маршалка кобрынскага Паўла Ягміна, а напрыканцы першай чвэрці стагоддзя нарэшце перайшлі да Бернарда Швыкоўскага.

У французска-расійскую вайну 1812 года Пружаны занятыя і разрабаваныя французскімі войскамі пад кіраваннем генерала Рэнье. У 1817 годзе ў Пружанах заставалася 242 драўляныя хаты.

Першы цагляны будынак — гарадская турма — паўстаў у 1820 годзе. У 1834 годзе як вынік вострай неабходнасці ў атрыманні ведаў па элементарнай граматыцы і арыфметыцы была адкрытая яўрэйская мяшчанская вучылішча. Аднак у гэтай установе навучаліся толькі яўрэйскія дзеці, а да таго ж яна не давала сярэдняй адукацыі, а адпаведна і магчымасць працягнуць адукацыю. Таму пружанская шляхта пачала дамагацца адкрыцця школьнай установы для свайго саслоўя.

У 1837 годзе была адкрытая дваранская вучылішча, якая лічылася адной з найлепшых у заходняй Беларусі. Тут было 10 настаўнікаў і 130 вучняў, тэрмін навучання складаў 5 гадоў. Гэтую вучэльню ў 1844 скончыў вядомы беларускі гісторык і этнограф Павал Баброўскі. Аднак ужо ў 1848 яна была зачыненая з прычыны актыўнага ўдзелу настаўнікаў у грамадска-палітычным жыцці краю.

З сярэдзіны стагоддзя ў горадзе ладзіліся тэатральныя прадстаўленні.

У 1838 годзе плошча Пружанаў складала 1398 дзесяцін. 3 вуліцы забрукаваныя (Новасялецкая, Рынкавая, часткова Кобрынская). У горадзе пражывалі 15 святароў, 10 ганаровых грамадзян, 34 купцы. У гандлёвых радах дзейнічалі 44 крамы; драўляныя дамы 562 і 3 мураваныя (гаўптвахта, астрог, гарадская казначэйства). Дзейнічалі гарбарня, медны завод, 9 кузняў, 9 млыноў, бровар, бойня і лазня, якімі валодаў яўрэй Янкель Гольдберг. Асноўным заняткам жыхароў быў гандаль віна-гарэлачнай прадукцыяй: у прыватных дамах знаходзіліся 5 вінных склепаў, 47 піўных, 4 карчмы, 12 шынкоў. Гандлявалі таксама палатнянымі і суконнымі вырабамі — С. 483.У 1843 годзе пасля смерці Пятра Бернардавіча Швыкоўскага маёмасць падзялілі два яго сыны Валенцій і Міхаіл, у выніку чаго пружанскі ключ быў падзелены на ўласна Пружаны і Белавусаўшчыну.

У 1845 годзе горад атрымала новы герб «на светла-карычневым тле яліна, на галінах якой вісіць паляўнічая труба».

У 1857 годзе дзейнічалі бровар, маслабойня, тытунёвы, мукамольны і мылаварны заводы, 44 карчмы. У горадзе жылі 22 купцы, больш за 200 ганчароў, каля 80 краўцоў, 10 кавалёў, 20 цесляроў, 10 рамеснікаў.

13 лютага 1863 года атрады паўстанцаў Кастуся Каліноўскага (100 чалавек пад кіраўніцтвам Станіслава Сангіна і Рамана Рагінскага) занялі Пружаны. Жыхары горада спачувальна паставіліся да паўстанцаў, і гарадскія ўлады не здолелі даць адпор «каліноўцам». У гэтым самым годзе згарэла найстарэйшая пружанская сінагога.

У 1866 годзе пабудаваны праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага, праз 12 гадоў паўстала Спаса-Прэабражэнская царква. У 1873 годзе дзейнічалі 4 сінагогі і бясплатная яўрэйская больніца. Дзейнічала лякарня, аптэка (аптэка). Існавалі тры брукаваныя вуліцы. Побач з горадм працавала цагелня. У 1878 годзе працавалі дзве праваслаўныя царквы (адна з іх прыходская), каталіцкія касцёл і капліца, паштовая станцыя, павятовая школа, шпіталь, тытунёвая і 2 запалкавыя фабрыкі, 2 бровары, паравы млын.

7 ліпеня 1873 годзе ў горадзе з'явіўся тэлеграф.

У 1881 годзе на месцы старога збудаваны мураваны касцёл. У 1896 годзе на змену старым драўляным гандлёвым радам пабудаваныя новыя цагляныя — «Белыя лаўкі».

У 1896 годзе ўкраінскія жыхары намагаліся стварыць у Пружанах самадзейны тэатр, аднак не атрымалі дазволу ад віленскага генерал-губернатара.

У 1897 годзе ў горадзе было 769 двароў, 14 дробных прадпрыемстваў, павятовая прыходская вучылішча, 2 царквы, касцёл, сінагога, некалькі яўрэйскіх малітоўных дамоў. У 1899 годзе ў Пружанах адчынілася другакласная школка для падрыхтоўкі педагогаў. Першым яе кіраўнікам быў святар Іаан Катовіч.

XX стагоддзе

У 1904 годзе 1157 двароў (з іх 71 мураваны), 2 шпіталі, аптэка, 5 навучальных устаноў, 2 друкарні, бібліятэка-чыталня, 13 фабрык і заводаў. Ладзіліся 5 кірмашоў штогод — С. 485.