Леанідс Лейманіс (; ) — латвійскі кінарэжысёр, народны артыст Латвійскай ССР (1965).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка Яніса Лейманіса. Пачынаў сваю кар’еру як акцёр. Скончыў драматычную студыю Рыжскай народнай вышэйшай школы, якую наведваў з 1927 па 1930 год. Служыў у Рабочым (1927—1934) і Мастацкім тэатрах (1934—1940). Сярод роляў: Косця ў п’есе В. М. Кіршона «Рэйкі гудуць» і Хаджа Насрэддзін у аднайменнай п’есе Л. В. Салаўёва і В. С. Вітковіча.

У першыя гады Латвійскай ССР — дырэктар Мастацкага тэатра (1940—1941, 1944—1946), кіраваў яго пераарыентацыяй на рэйкі сацыялістычнага рэалізму і звальненнем старых паплечнікаў заснавальніка тэатра Эдуардса Смільгіса. У кіно з 1933 года, акцёр і рэжысёр студыі «Латышскае гукавое кіно» (латыш. Latviešu skaņu filma). Быў мастацкім кіраўніком Рыжскай кінастудыі (1946—1948) і адным з яе вядучых рэжысёраў.

Браў актыўны ўдзел у апазіцыйным працоўным руху пасля падзеяў 1934 года. У гады вайны быў арганізатарам і кіраўніком гарадской падпольнай антыфашысцкай арганізацыі «Сīņа» («Барацьба»).

Крыніцы

Катэгорыя:Рэжысёры Латвіі