Беларуска-паўднёвакарэйскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя, устаноўленыя 10 лютага 1992 года. У 2020 годзе двухбаковы тавараабарот паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя склаў 159,4 млн долараў. У 2020 годзе экспарт Беларусі ў Рэспубліку Карэя склаў 39,1 млн долараў.

Гісторыя Да 1991 года двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя былі часткай двухбаковых адносін паміж Рэспублікай Карэя і СССР. 10 лютага 1992 года былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіныХван Д.Х. Развитие дипломатических отношений между Республикой Кореей и Республикой Беларусь в 1992 - 2012 гг. // Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - 2024. - № 2 (120). - С. 76.. У 1997 годзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпершыню наведаў Рэспубліку Карэя. У 1997 годзе было адкрыта пасольства Беларусі ў Сеуле. У жніўні 2005 года прэм’ер-міністр Беларусі Генадзь Навіцкі наведаў СеулХван Д.Х. Развитие дипломатических отношений между Республикой Кореей и Республикой Беларусь в 1992 - 2012 гг. // Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - 2024. - № 2 (120). - С. 77.. У 2007 годзе адкрылася пасольства Рэспублікі Карэя ў Мінску.

Эканамічныя адносіны У 2020 годзе двухбаковы тавараабарот паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя склаў 159,4 млн долараўМалевич Ю.И., Маглыш А.А. Сотрудничество Республики Беларусь и Республики Корея: политика, экономика, наука, культура // Беларусь в современном мире. Материалы XXIII Международной научной конференции, посвященной 103-й годовщине образования Белорусского государственного университета. - Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 2025. - С. 33., з якога 39,1 млн — беларускі экспарт, а 120,3 млн — паўднёвакарэйскі.

Паслы Беларусі ў Рэспубліцы Карэя Сямешка Аляксандр Віктаравіч (6 кастрычніка 1999 — 15 лістапада 2005). Чарнецкі Андрэй Міхайлавіч (20 верасня 2021 — н.ч.).

Гл. таксама Беларуска-паўночнакарэйскія адносіны

Крыніцы

Паўднёвая КарэяКатэгорыя:Знешняя палітыка Паўднёвай Карэі