Валяр'ян Гурскі (пол. Walerian Górski, 1790, Гродна - 1874, Вільня) - прафесар Віленскага ўніверсітэта, механік.
Біяграфія
Скончыў павятовую школу ў Навагрудку, пасля вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце ў Віленскім універсітэце, дзе 12 лістапада 1816 абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі. Для ўдасканалення ведаў за кошт універсітэта накіраваны за мяжу. На працягу 4 гадоў быў у Германіі, Галанды! і Англіі; у Францыі праслухаў курс лекцый у Палітэхнічнай школе і на іншых спецыяльных курсах. Пасля вяртання з-за мяжы ў 1821 узначаліў у Віленскім універсітэце кафедру механікі, а таксама выкладаў навукі па будаўніцтве дарог, мастоў і каналаў. Сярод яго вучняў быў Ігнат Дамейка. Шмат сіл Гурскі аддаў рабоце кабінета механікі, якім кіраваў да закрыцця універсітэта.
У 1821 ён заклаў у Вільні бульвар над ракой Вілейка каля Бекішавай гары. У 1823 па даручэнні ўлад выконваў механічныя і гідралагічныя работы ў Пецярбургу і яго наваколлі. У 1828 збудаваў на рацэ Вілейцы вісячы мост на ланцугах. Пасля закрыцця універсітэта пераехаў у 1832 у Варшаву, дзе атрымаў пасаду ў тэхнічным аддзеле ўрадавай камісіі. Быў членам будаўнічага савета, членам камітэта па пабудове шпіталясвятога Лазара ў Варшаве, быў рэферэнтам статыстычнай службы. Пасля выслугі пенсіі ў 1850 пакінуў службу і вярнуўся ў Вільню, дзе атрымаў убагатую бібліятэку па гісторыі Віленскага універсітэта, якую ў свой час разам з домам атрымаў у спадчыну ад сваяка прафесара Міхала Палінскага. Шмат працаваў над кнігамі, займаўся бібліяграфіяй. Пасля яго смерці кнігазбор быў прададзены графу Антонію Тышкевічу.
Жыццё не пакінула яму дастаткова вольнага часу для літаратурнай працы, аднак ён змясціў некалькі артыкулаў у віленскіх перыядычных выданнях.
Выдаў у 1842 годзе пераклад "Падручніка для будаўнікоў чыгунак" Эдуара Канстана Біота, першы польскамоўны падручнік для інжынераў-чыгуначнікаў.
Працы Pismo podręczne dla budującego drogi żelazne albo wykład zasad ogolnych sztuki budowania drogi żelaznej, Warszawa, 1842.
Літаратура Bieliński, Józef. Uniwersytet Wilenski (1579—1831). Кrакow, 1899—1900. Т. 3. 5. 182—184.
Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X–XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995. – С. 124.
Górski Walerian, Polski Słownik Biograficzny. T.VIII. S. 454-455.
Nauka i uczeni na ziemi wileńskiej od XVI w. do 1945 r. / opracował: Mieczysław Jackiewicz. Bydgoszcz : Towarzystwo Miłośników Wilna i Ziemi Wileńskiej, 2010. S. 121
Спасылкі
Крыніцы
Катэгорыя:Памерлі ў 1874 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1790 годзе Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Механіка