Алесь (Аляксандр) Юр'евіч Лозка (нарадзіўся , паводле пашпарта — , в. Прыбалавічы, Лельчыцкі раён) — беларускі фалькларыст, этнограф, педагог, грамадскі дзеяч. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Біяграфія У 1975 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падчас студэнцтва працаваў літаратурным супрацоўнікам у шматтыражнай газеце «Гомельскі ўніверсітэт» і ўзначальваў універсітэцкае літаратурнае аб’яднанне. З 1975 года настаўнічаў у Лельчыцкім раёне, працаваў намеснікам дырэктара і дырэктарам школы. Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Тутэйшыя».
У 1984—1987 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) Акадэміі навук БССР. Пазней абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную каляндарнай і абрадавай паэзіі Усходняга Палесся. Працаваў у ІМЭФ, а таксама ў Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Францыска Скарыны. Адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар Беларускага навукова-метадычнага цэнтра гульні і цацкі Міністэрства адукацыі (створаны 1 лютага 1992 года), дзе разам з калегамі арганізаваў музей гульні і цацкі.
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З сакавіка 1999 года — дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. З 2014 года працаваў начальнікам аддзела традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці Інстытута культуры Беларусі, у 2017—2021 гадах — начальнікам аддзела метадычнага забеспячэння Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры. У 2015 годзе ўвайшоў у склад экспертнай камісіі па народным мастацтве і рамёствах пры Міністэрстве культуры.
Грамадская дзейнасць А. Лозка актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальна-культурным адраджэнні з канца 1980-х гадоў. Ён быў адным з лідараў руху за нацыянальную школу і беларускі скаўцкі рух: З 1988 года ўдзельнік Гарадскога бацькоўскага камітэта Мінска па стварэнні беларускамоўных класаў. У 1990 годзе ініцыяваў першы беларускамоўны летнік «Грунвальд». З 1992 года — адзін з лідараў «Аб'яднання беларускіх скаўтаў». З 1996 па 2021 год быў кіраўніком (прэзідэнтам, затым старшынёй) Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай школы».
Навуковая і літаратурная дзейнасць З'яўляецца аўтарам больш за 300 навуковых і навукова-папулярных публікацый па фалькларыстыцы, этнапедагогіцы і традыцыйнай культуры, у тым ліку выдадзеных у Польшчы, Расіі, Славакіі і Украіне. Аўтар канцэпцыі развіцця беларускай гульні і цацкі, распрацоўшчык методыкі батлейкавага тэатра і навуковы кіраўнік эксперыментальнай пляцоўкі «Этнасад».
Асноўныя выданні і манаграфіі: «Беларускі народны каляндар» (1993, 2002) — першае сістэматызаванае выданне па народным летазлічэнні. «Гульні, забавы, ігрышчы» (1996, 2000, 2002, серыя «Беларуская народная творчасць») — найбольшы збор беларускіх народных гульняў. Манаграфія «Беларускі каляндар у славянскім і еўрапейскім свеце» (2002). Манаграфія «Феномен Новага года ў беларускім фальклоры» (2004). Даведнік «Народныя майстры Беларусі» (2020, у сааўтарстве з Яўгенам Сахутам).
Навукова-метадычныя дапаможнікі і зборнікі: Дапаможнікі серыі «Беларусазнаўства» (1992—1994, 1997—1998). Зборнікі «Восеньскія святы» (1995), «Зімовыя святы» (1999), «Веснавыя святы» (2000), «Летнія святы» (2001). Дапаможнікі «Беларускі скаўтынг» (1997), «Матэматычны фальклор» (2002), «Тэатралізаваныя школьныя святы» (2004, разам з Іванам Кірчуком). Даведнік-двухтомнік «Творчыя калектывы беларусаў замежжа» (2019—2020).
Таксама Алесь Лозка выступаў як літаратурны рэдактар нотных зборнікаў для мастацкіх калектываў, навуковы кіраўнік дакументальнага фільма «Восень на Палессі» («Беларусьфільм», 1994). Яго вершы друкаваліся ў калектыўных паэтычных зборніках («Крыніцы», 1998; «Натхненне», 1999).
Крыніцы
Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 9. – Мінск : БелЭн, 1999. Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. Т. 2. – Мінск : БелЭн, 2006. Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. 2006. – Мінск : Энциклопедикс, 2006.
Катэгорыя:Нарадзіліся 7 снежня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1952 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лельчыцкім раёне Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Скаўтынг у Беларусі