Юрый Насілоўскі (пам. ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віцебскі (1542–1544).

Біяграфія Сын Войцеха Насілоўскага (пам. 1522), атрымаў спадчыну па смерці бацькі. У 1529–1543 гадах быў намеснікам у Абольцах ад каралевы Боны Сфорцы. У 1543 годзе заснаваў першы каталіцкі касцёл Святой Ганны ў мястэчку Вязынь. Таксама валодаў маёнткамі Насілава і Крайск у Ашмянскім павеце. Паступіў на пасаду віцебскага ваяводы пасля Мацея Клочкі ў 1542 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Ваяводы віцебскія