міні|Канцэптуальная выява Венеры ў выпадку яе тэрафармавання. Цікавыя хмарныя ўтварэнні і наяўнасць палярных шапак характарызуюць яе атмасферу. Дзве ячэйкі Хэдлі, уласцівыя гэтай планеце, заканчваюцца на 70-й паралелі паўночнай і паўднёвай шыраты, таму палярныя рэгіёны аказваюцца адрэзанымі ад патокаў цёплага паветра. Акрамя таго, павольнае вярчэнне планеты прыводзіць да таго, што хмары імкліва аблятаюць яе — асабліва на экватары, — каб згладзіць розніцу тэмператур паміж дзённым і начным бакамі. Тэрафармаванне Венеры — гіпатэтычны працэс стварэння ўмоў, прыдатных для жыцця чалавека на Венеры.
Венера можа ўяўляць сабой планету з цёплым і вільготным кліматам. Падлічана, што калі б венерыянская атмасфера мела зямны састаў, то яе сярэдняя тэмпература была б каля (на Зямлі ). Сучасныя ўмовы на Венеры Сярэдняя тэмпература + 467 °C (Венера — адна з самых гарачых планет Сонечнай сістэмы), атмасферны ціск — каля 93 атм (бар), склад атмасферы: вуглякіслы газ — 96,5 %, азот — 3,5 %, угарны газ і — 0,197 %, — 0,003 %. Прывабнасць асваення Венера — сястра-блізнюк нашай планеты: сярэдні дыяметр Венеры ( ад сярэдняга дыяметра Зямлі), маса 4,87 кг ( ад масы Зямлі), паскарэнне вольнага падзення ( ад зямной). Венера — самая блізкая да Зямлі планета. На Венеру трапляе шмат сонечнай энергіі, якую можна выкарыстоўваць для тэрафармавання. Цяжкасці асваення і тэрафарміравання На Венеры вельмі горача — сярэдняя тэмпература на паверхні + (гарачэй, чым на Меркурыі). Ціск на паверхні Венеры 93 атмасферы. Атмасфера Венеры складаецца на 96,5 % з CO2. На Венеры амаль няма вады, таму яе трэба альбо даставіць з камет ці астэроідаў, альбо сінтэзаваць (напрыклад, з атмасфернага CO2 і вадароду). Венера круціцца ў зваротны бок у параўнанні з Зямлёй і іншымі планетамі Сонечнай сістэмы, нахіл восі кручэння да вектару кутняй хуткасці кручэння вакол Сонца — 178 °. З-за такога незвычайнага спалучэння напрамкаў і перыядаў кручэння і абарачэння вакол Сонца адны суткі на Венеры доўжацца 116 дзён і 18 гадзін, а працягласць дзённага і начнога часу складае па 58 дзён і 9 гадзін. Магнітасферы ў Венеры няма, акрамя таго, Венера размешчана бліжэй да Сонца, чым Зямля. З прычыны гэтага падчас тэрафармавання (пры памяншэнні масы атмасферы) узровень радыяцыі на паверхні планеты можа апынуцца падвышаным у параўнанні з Зямлёй.
Гл. таксама
Каланізацыя Венеры
Зноскі
Спасылкі An approach to terraforming Venus Терраформирование — обсуждение на форуме журнала «Новости космонавтики». Терраформирование Венеры — обсуждение на сайте «Мембрана.ру». Терраформирование, или останется ли Земля нашим домом
Катэгорыя:Каланізацыя космасу Катэгорыя:Венера (планета)