Арменія () — горад у Калумбіі. Сталіца дэпартамента Кіндыа. 25 студзеня 1999 года значная частка горада разбурана землятрусам магнітудай 6,2. Заснаваны 14 кастрычніка 1889 года Хесусам Марыяй Акампа, таксама вядомым як «Тыгера» за свой запал да палявання на ягуараў, званых мясцовымі тыграмі. Першапачаткова горад быў названы Вілья-Альгін (ісп.: Villa Holguín — у гонар дзейнага тады прэзідэнта, Карласа Альгіна Мальярына), але затым 30 лістапада 1889 года шляхам галасавання горад быў перайменаваны ў Арменію.
Катэгорыя:Гарады Калумбіі