Расіяне () — палітонім, якім пазначаюцца грамадзяне (жыхары) Расіі.
Ужыванне Тэрмін не тоесны этноніму «рускія» (хоць да XX ст. ужываўся як яго сінонім), які тычыцца толькі прадстаўнікоў асноўнай этнічнай групы краіны, усходнеславянскага народа. Адпаведна да расіян адносіцца ўсё насельніцтва Расіі па-за залежнасці ад нацыянальнасці, веравызнання і мовы.
У беларускай мове таксама сустракаюцца варыянты расе́йцы і расі́йцы, якія, у залежнасці ад кантэксту, ужываюцца як этнонімы, так і палітонімыРасея // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017).
У рускай мове таксама існуюць свае варыянты тэрміна — «российцы» і «россиянцы». У говарах Урала, Сібіры і Забайкалля сустракаюцца формы «рассейцы» / «россейцы», якія пазначаюць выхадцаў з еўрапейскай частцы Расіі.
У рускіх нацыянальна-арыентаваных колах гэтыя формы крытыкуюцца, так як успрымаюцца як спосаб размыць адрозненні паміж грамадзянскай і этнічнай прыналежнасцямі. Часам і сам тэрмін «расіяне» з-за недаверу да яго нацыяналістаў і неадназначнага ўжывання крытыкуецца. У пэўных выпадках ім могуць пазначаць усіх не рускіх, прадстаўнікоў іншых народаў краіны.
Гісторыя Упершыню паняцце «расіяне» з’явілася ў тэкстах Максіма Грэка ў XVI ст. і Сімяона Полацкага ў сярэдзіне XVII ст., а з пачатку XVIII ст. выкарыстоўвалася ў казаннях мітрапаліта Стэфана (Яворскага) і арцыбіскупа Феафана (Пракаповіча) як зварот да ўсіх жыхароў Расіі. У 1770-я — 1790-я гг. назва шырока распаўсюдзілася ў літаратурных і публіцыстычных творах. У 2-й палове XIX ст. слова выкарыстоўвалася ў значэнні грамадзянскай супольнасці (часцей за ўсё для апісання рускіх грамадзян за мяжой) і радзей — у якасці аналага слова «рускія» («вялікаросы»).
З 1920-х па 1980-я гг. з прычыны знікнення Расійскай імперыі слова амаль выйшла з ужытку на тэрыторыі Савецкага Саюза. Яго аналагам стала высунутае ў 1930-я гг. на аснове ідэалогіі савецкага патрыятызму паняцце «савецкі народ» як «новы тып гістарычнай супольнасці». Расійская ідэнтычнасць часткова захоўвалася сярод рускай эміграцыі. Паняцце «расіяне» выкарыстоўвалася ў працах прадстаўнікоў рускай эміграцыі. Пасля 1991 г. катэгорыя «расіяне» вярнулася ў грамадскае і палітычнае жыццё, а з 1992 г. выкарыстоўваецца ў афіцыйных дакументах для абазначэння грамадзян Расіі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Насельніцтва Расіі