Панікніца чылійская (Geum chiloense) — травяністая шматгадовая расліна роду панікніца сямейства Ружавыя (Rosaceae). Выкарыстоўваецца ў кветкаводстве, як дэкаратыўная садовая расліна. Расліна да 60 см вышынёй.
Лісце ў прыкаранёвай разетцы, непарнаперыстае.
Кветкі чырвоныя да 3 см у дыяметры, сабраны ў венікавае суквецце. Квітнее з канца чэрвеня на працягу пяцідзесяці дзён.
Выкарыстанне ў медыцыне Выкарыстоўваецца ў традыцыйнай медыцыне індзейцаў мапучы ў Чылі для лячэння зубнога болю, запалення страўніка, прастатыту і рэгулявання менструацый. Метанольны экстракт, атрыманы з кораня паніуніцы чылійскай аказвае супрацьзапаленчы, антыаксідантны і супрацьпухлінны эфект.
Крыніцы
Катэгорыя:Ружавыя