Мака́рыяс III (; [], свецкае імя Міхаіл Хрыстодулу Мускас, ; ) — кіпрскі царкоўны і дзяржаўны дзеяч, архіепіскап Кіпрскі ў 1950—1977 гадах, першы прэзідэнт Рэспублікі Кіпр у 1960—1977 гадах.
Біяграфія Нарадзіўся 13 жніўня 1913 года ў вёсцы Пана-Паная на Кіпры. Атрымаў багаслоўскую адукацыю. Вучыўся ў Афінскім універсітэце, пазней працягваў навучанне ў Бостанскім універсітэце ў ЗША.
У 1948 годзе стаў епіскапам, у 1950 годзе — архіепіскапам Кіпрскім і кіраўніком аўтакефальнай Кіпрскай праваслаўнай царквы.
Барацьба супраць брытанскага каланіяльнага панавання
У 1950-я гады Макарыяс удзельнічаў у барацьбе грэкаў-кіпрыётаў супраць брытанскага каланіяльнага панавання на Кіпры. Першапачаткова выступаў за энозіс — далучэнне Кіпра да Грэцыі.
У сакавіку 1956 года брытанскія ўлады выслалі Макарыяса з Кіпра на Сейшэльскія Астравы.
У 1959 годзе Макарыяс удзельнічаў у перагаворах, вынікам якіх сталі Цюрыхска-Лонданскія пагадненні аб стварэнні незалежнай Рэспублікі Кіпр.
Прэзідэнт Кіпра
У снежні 1959 года Макарыяс быў абраны прэзідэнтам Кіпра, а пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Кіпр 16 жніўня 1960 года стаў першым прэзідэнтам новай дзяржавы.
Пасля атрымання незалежнасці Кіпр сутыкнуўся з вострымі супярэчнасцямі паміж грэчаскай і турэцкай абшчынамі вострава. У канцы 1963 года пачаліся міжабшчынныя сутыкненні, а ў сакавіку 1964 года Савет Бяспекі ААН пастанавіў стварыць на Кіпры міратворчыя сілы ААН.
Макарыяс працягваў займаць пасаду прэзідэнта і адстойваў існаванне незалежнай Рэспублікі Кіпр. У палітычным жыцці краіны ён абапіраўся таксама на падтрымку левых сіл.
Пераварот 1974 года
15 ліпеня 1974 года на Кіпры адбыўся дзяржаўны пераварот. Прэзідэнт Макарыяс быў зрынуты, а новыя ўлады былі звязаныя з ваенным рэжымам у Грэцыі і выступалі за далучэнне Кіпра да Грэцыі.
Макарыясу ўдалося ўратавацца. 19 ліпеня 1974 года ён выступіў на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН у Нью-Ёрку, дзе заявіў, што пераварот быў арганізаваны грэчаскім ваенным рэжымам.
20 ліпеня 1974 года на Кіпры высадзіліся турэцкія войскі. Падзеі на Кіпры прывялі таксама да палітычнага крызісу і падзення рэжыму «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі.
Пасля падзення створанага ў выніку перавароту рэжыму Макарыяс вярнуўся на Кіпр і працягнуў выконваць абавязкі прэзідэнта.
Макарыяс III памёр 3 жніўня 1977 года ў Нікасіі.
У літаратуры Беларускі пісьменнік Віктар Карамазаў згадвае Макарыяса III сваіх эсэ «Проста ўспомніў я цябе…», апісваючы яго высылку на Сейшэльскія Астравы:
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Прэзідэнты Кіпра Катэгорыя:Архіепіскапы Кіпрскія Катэгорыя:Праваслаўныя архіепіскапы