Луі Жазеф Папіно ; ) — канадскі палітычны дзеяч. Адвакат. Член Заканадаўчага сходу (1808—37) і ўрада (1820—23) брытанскай калоніі (правінцыі) Ніжняя Канада.

Біяграфія З 1815 года лідар апазіцыйнага руху франка-канадскіх патрыётаў супраць брытанскіх улад. Адзін з кіраўнікоў антыбрытанскага паўстання 1837—38 гадоў у Ніжняй Канадзе. З лістапада 1837 года ў эміграцыі ў ЗША, потым у Францыі. Вярнуўся ў Канаду па амністыі 1847 года. У 1848—51 і 1852—54 гадах — член Заканадаўчай асамблеі правінцыі Канада. У далейшым ад палітычнай дзейнасці адышоў.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Заснавальнікі Канадскай канфедэрацыі