Вільгельм (, ) — найвышэйшая гара ў Папуа — Новай Гвінеі. Гара Вільгельм знаходзіцца на поўначы Папуа — Новай Гвінеі, у гарах Бісмарка, на стыку правінцый Сімбу, Вестэрн Хайлендс і Маданг. Вышыня гары — 4509 метраў. Адна з самых высокіх гор вострава Новая Гвінея.
Гара была адкрыта ў 1888 годзе нямецкім падарожнікам і журналістам Гуга Цёлерам, які даследаваў горныя раёны на поўдзень ад Маданга. Цёлер назваў 4 вяршыні ў гарах Бісмарка імем самога канцлера і яго траіх дзяцей — Отаберг, Марыяберг, Вільгельмсберг і Гербертберг.
Першае афіцыйна зарэгістраванае заваяванне вяршыні гары Вільгельм адбылося ў жніўні 1938 года і было здзейснена чыноўнікам аўстралійскай каланіяльнай адміністрацыі Л. Г. ВаяламPérusse, Yvon (July 1993). Bushwalking in Papua New Guinea (2 ed.). Lonely Planet. p. 156. ISBN 0-86442-052-8. у суправаджэнні двух мясцовых жыхароў.
На вяршыню гары можна падняцца двума рознымі сцежкамі. Найлепшы час для ўзыходжання — з траўня па лістапад.
Крыніцы
Катэгорыя:Горы Акіяніі