Польска-беларускі слоўнік — двухмоўны перакладны слоўнік для перакладу з польскай мовы на беларускую мову. Назва можа адносіцца да наступных выданняў:

Польска-беларускі слоўнік (1932) — слоўнік, падрыхтаваны ў Мінску ў Польскім інстытуце пралетарскай культуры Беларускай акадэміі навук; налічваў каля 60 тысяч слоў, быў часткова надрукаваны ў 1932 годзе, але ў 1933 годзе яго выданне было спынена. Падручны польска-беларускі слоўнік (1962) — перакладны слоўнік пад рэдакцыяй Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай і Мікалая Бірылы, выдадзены ў Варшаве ў 1962 годзе. Польска-беларускі, беларуска-польскі слоўнік (1996) — двухбаковы беларуска-польскі і польска-беларускі слоўнік Тэрэсы Ясіньскай і Альберта Барташэвіча, выдадзены ў Варшаве выдавецтвам Wiedza Powszechna ў 1996 годзе; змяшчае каля 20 тысяч слоў і прыкладаў ужывання ў абедзвюх частках. У 2007 годзе выйшла другое, змененае выданне пад назвай Kieszonkowy słownik białorusko-polski, polsko-białoruski. Польска-беларускі слоўнік (2004) — перакладны слоўнік Яўгеніі Волкавай і Валянціны Авілавай пад рэдакцыяй Генадзя Цыхуна, выдадзены ў Мінску ў 2004 годзе; змяшчае звыш 40 тысяч слоў.

Гл. таксама Беларуска-польскі слоўнік