Сутыкненні ў Трыпалі 2025 года — узброенае супрацьстаянне ў Трыпалі (Лівія), якое пачалося пасля забойства высокапастаўленага сілавіка Абдэля Гані аль-Кіклі.

Ход канфлікту Сутыкненні ўспыхнулі каля 21:00 12 мая 2025 года пасля забойства байцамі 444-й пяхотнай брыгады камандуючага апаратам падтрымкі стабільнасці (АПС) Абдула Гані аль-Кіклі і некалькіх яго суправаджаючых на сустрэчы ў ваенным лагеры Тэкбалі для вырашэння канфлікту лівійскіх груповак. Урад нацыянальнага адзінства (УНА) неадкладна здушыў хваляванні на базе, але позна ўвечары 13 мая і рана раніцай 14 мая сутыкненні аднавіліся з удзелам РАДА і 444-й брыгады. Да канфлікту на баку АПС далучыліся апалчэнцы з Эз-Завіі.

Асабліва жорсткія баі вяліся каля турмы Аль-Джадзіда, дзе вязні, скарыстаўшыся хаосам, ажыццявілі масавыя ўцёкі. Улады абвясцілі аб спыненні агню, але бакі працягвалі баі. Да гэтага 444-я брыгада ўзяла пад кантроль порт Трыпалі, штаб-кватэру Раджма, турму Аль-Руваймі, Айн-Зару, Аль-Джадзіду і штаб-кватэру агенцтва па барацьбе з нелегальнай іміграцыяй.

15 мая ўзброеная групоўка, звязаная з УНА, адкрыла агонь па пратэстоўцах, якія патрабавалі спынення агню і адстаўкі ўладаў. Тым часам у бок Трыпалі накіраваліся войскі з Місураты і Заінтана, лаяльныя міністру ўнутраных спраў Імеду Трабелсі. На фоне сутыкненняў прыпынены рэйсы ў міжнародным аэрапорце Мітыга і заняткі ў школах. Тым часам разгарнуліся баі ў раёнах Абу-Салім і Салах-Эддзін, а раён Сук-эль-Джумаа ахапілі пратэстныя хваляванні. На мітынг выйшла больш за 500 чалавек, якія выказалі незадаволенасць уладамі. Пратэстоўцы атакавалі ўрадавы будынак, забіўшы супрацоўніка службы бяспекі УНА.

Наступныя падзеі 19 мая місія ААН па падтрымцы ў Лівіі (UNSMIL) і Прэзідэнцкі савет Лівіі стварылі «Камітэт па перамір’і» пад старшынствам Махамеда Аль-Хадада, начальніка Генеральнага штаба лівійскай арміі, для кантролю за спыненнем агню. Пасля падзей улады ліквідавалі Упраўленне па барацьбе з нелегальнай міграцыі.

24 мая ў Трыпалі і Эз-Завіі аднавіліся пратэсты з патрабаваннем звяржэння Урада нацыянальнай згоды, сыходу ўсіх палітычных органаў і роспуску ўсіх узброеных апалчэнняў, а таксама з заклікам да місіі ААН умяшацца і аказаць дапамогу.

Рэакцыя : Місія падтрымкі ААН у Лівіі (UNSMIL) 12 мая апублікавала заяву, у якой выказала занепакоенасць сітуацыяй, асабліва адзначыўшы інтэнсіўныя баі з ужываннем цяжкага ўзбраення ў гарадскіх цэнтрах. Яны таксама заклікалі да неадкладнага спынення агню і заклікалі абодва бакі абараніць мірных жыхароў, а таксама заклікалі старэйшын і лідараў суполак да дээскалацыі сітуацыі. : Амерыканскае пасольства заклікала бакі да спакою. : Турэцкае пасольства заклікала сваіх грамадзян, якія пражываюць у сталіцы Трыпалі, праяўляць асцярожнасць і выпусціла афіцыйнае апавяшчэнне, настойліва заклікаючы іх прытрымлівацца рэкамендацый Міністэрства ўнутраных спраў ад УНА і не пакідаць свае дамы, калі гэта не з’яўляецца неабходным. : Пасольства краіны заклікала суайчыннікаў у Лівіі прыняць неабходныя меры засцярогі і заставацца дома з-за сітуацыі ў сталіцы.

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыя Трыпалі (Лівія)ТрыпаліКатэгорыя:Май 2025 годаКатэгорыя:Канфлікты 2025 года