Беларуска-польскі слоўнік — двухмоўны перакладны слоўнік для перакладу з беларускай мовы на польскую мову. Назва можа адносіцца да наступных выданняў:
Падручны беларуска-польскі слоўнік — слоўнік Браніслава Друцкага-Падбярэскага пад рэдакцыяй В. Грышкевіча, выдадзены ў Вільні ў 1929 годзе; змяшчае каля 15 тысяч беларускіх слоў, пададзеных кірыліцай і лацінкай. «Малы практычны слоўнік бізнесмена: беларуска-польскі, польска-беларускі» () — двухбаковы спецыялізаваны слоўнік Тэрэсы Ясіньскай-Сохі і Надзеі Панасюк, выдадзены ў Варшаве ў 1995 годзе. Польска-беларускі, беларуска-польскі слоўнік — двухбаковы слоўнік Тэрэсы Ясіньскай і Альберта Барташэвіча, упершыню выдадзены ў Варшаве ў 1996 годзе; абедзве часткі разам змяшчаюць каля 20 тысяч слоў. Другое, змененае і пашыранае выданне выйшла ў 2007 годзе пад назвай Kieszonkowy słownik białorusko-polski, polsko-białoruski. Слоўнік беларуска-польскі, польска-беларускі матэматычны школьны — двухбаковы тэрміналагічны слоўнік В. В. Мацюшэнкі, выдадзены ў Мінску ў 1996 годзе; змяшчае каля 2 тысяч матэматычных тэрмінаў і фразеалагічных спалучэнняў. Слоўнік для дзяцей беларуска-польскі, польска-беларускі — двухбаковы ілюстраваны тэматычны слоўнік Валерыі Ждановіч, выдадзены ў Мінску ў 2006 годзе. Беларуска-польскі слоўнік (2012) () — беларуска-польскі слоўнік пад рэдакцыяй Тэрэсы Хыляк-Шрэдар, Ядвігі Глушкоўскай-Бабіцкай і Тэрэсы Ясіньскай-Сохі, выдадзены Кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ў 2012 годзе; змяшчае больш за 40 тысяч слоўнікавых артыкулаў. Беларуска-польскі тэматычна-тэрміналагічны слоўнік — тэматычна-тэрміналагічны слоўнік, укладзены Лявонам Баршчэўскім і выдадзены ў Мінску ў 2014 годзе; змяшчае больш за 40 тысяч слоў.
Гл. таксама Польска-беларускі слоўнік Лексікаграфія Беларускае мовазнаўства