Ароннік, аройнік, арум (Arum) — род кветкавых раслін сямейства ароідных. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Малой і Пярэдняй Азіі. 6 відаў трапляюцца ў лясах на Каўказе, поўдні Еўрапейскай часткі Расіі і ў Сярэдняй Азіі. На Беларусі асобныя віды ў калекцыі Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі.

Шматгадовыя аднадомныя травяністыя расліны вышынёй 25—30 см з шара- або яйцападобным клубнем. Лісце суцэльнае, сэрца- або дзідападобнае, бліскучае, на доўгіх чаранках. Аднаполыя кветкі ў катахах, укрытых пакрывалам белага, зеленаватага або цёмна-фіялетавага колеру. Плод — ярка-чырвоная ягада. Дэкаратыўныя і лекавыя расліны. Свежыя расліны атрутныя (ёсць рэчывы сапаніна-глюказіднага характару). Высушаныя клубні аронніку плямістага (Arum maculatum) і іншых відаў маюць да 25 % крухмалу, прыдатныя ў ежу.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Ароннікавыя