Канстанцін Далеўскі (1837, Кункулка Лідскага павета — расстраляны 27 мая 1871 г. у Парыжы) — ўдзельнік паўстання 1863-64 гадоў, эмігрант.Kościałkowski Stanisław. Dalewski Konstanty // Polski Słownik Biograficzny. T. IV. S. 394—395.Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 18.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 198.
Біяграфія Пасля завяршэння гімназічнай навукі ў Вільні паехаў на ўніверсітэцкую вучобу ў Маскву, аднак у сувязі з узнятай якраз тады сялянскай справай і неабходнасцю вылучэння сялянскіх зямель змяніў намер, атрымаў адукацыю ў галіне землямернай справы, перакананы, што на гэтай ніве здолее аказаць найбольшыя паслугі краю.
Так, у сакавіку 1862 г., у часы правядзеных тады рэформаў, ён распачаў прафесійна-грамадскую працу землямера ў справе вымярэння сялянскіх зямель пры так званым «пасярэдніку» ў Ковенскім павеце і атрымаў на гэтай пасадзе ўсеагульнае прызнанне і давер.
Выбух паўстання перарваў гэтую ціхую, але надзвычай карысную працу ля падставаў. Далеўскі прыняў удзел у узброеным руху, ваяваў пад камандаваннем Зыгмунта Серакоўскага ў бітве пад Біржамі, пасля якой апынуўся ў атрадзе Ляскоўскага, арганізаваным з рассеяных на Жамойці сіл Серакоўскага. Пазней ваяваў пад кіраўніцтвам ксяндза Мацкявічуса, а нарэшце, пасля яго затрымання, сам быў вымушаны кіраваць невялікім атрадам, які застаўся без камандзіра. Цяжка паранены, перадаў камандаванне Руткоўскаму і ўцёк за мяжу яшчэ ў 1864 г., аднак вяртаўся некалькі разоў, каб дапамагчы іншым уцячы. Паехаў за мяжу ў Швейцарыю і тут, у Санкт-Галене, знайшоў занятак для сябе і некалькіх былых паўстанцаў на фабрыцы жалезных вырабаў.
Калі быт таварышаў быў ужо забяспечаны, ён паехаў у Парыж і атрымаў працу ў кнігарні Уладзіслава Міцкевіча, дзе працаваў ужо да смерці. Падчас франка-прускай вайны, у час аблогі Парыжа, запісаўся ў 6-ты батальён нацыянальнай гвардыі і за старанным выкананнем службовых абавязкаў заслужыў прызнанне начальства і калегаў. У грамадзянскай вайне падчас улады камуны ўдзелу не браў. Нягледзячы на гэта, з-за фальшывага даносу, што з дома, дзе месцілася кнігарня, быў зроблены стрэл па войску, якое ўваходзіла, ён быў пастаўлены перад ваенным трыбуналам разам з нейкім Вернiцкім, якому даў прытулак у сваім пакойчыку, і быў расстраляны ў Люксембургскім садзе 27 мая 1871 г.
Паводле характарыстыкі сучаснікаў, гэта быў чалавек справядлівы, бясстрашны, сумленны працаўнік усюды, куды б яго ні закінуў лёс. Быў ціхі, замкнёны ў сабе, гатовы дапамагчы тым, хто мае патрэбу.
Пахаваны на Павонзкіх могілках у Варшаве (секцыя II-5-3/4/5).
Сям’я Бацька Канстанціна, Дамінік Антоні Далеўскі, быў жанаты двойчы. Дачкой Дамініка ад першага шлюбу была Апалонія Далеўская, пазней жонка Зыгмунта Серакоўскага .
Канстанцін Далеўскі быў сынам Дамініка і яго другой жонкі, Дамінікі, народжанай Наркевіч. Ён быў адным з іх васьмі дзяцей. Яго браты і сёстры ад гэтага шлюбу:
Францішак (1825—1904) Аляксандр (1827—1862) Тэкля (1838-?), пазнейшая жонка Людвіка Еніке (1818—1903) Цітус (1841—1864) Сюзана Ксаверыя (1845—1900) Юзаф.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Далеўскія Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў