Апафіты — абарыгенныя расліны, якія з прыродных лясных, лугавых, балотных і іншых згуртаванняў перайшлі на тэрыторыі, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (палі, падвор’і, месцы здабычы карысных выкапняў і інш.). У новых месцах апафіты — пустазелле. На Беларусі да апафітаў належаць блюшчык плюшчападобны, крапіва двухдомная, купкоўка зборная, снітка звычайная, чальчак вербалісты і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Экалогія раслін