Ко́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Косава (не ўваходзіла ў склад).

Косаўскі сельсавет утвораны 16 лютага 1987 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Косаўскага гарсавета (вёскі Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Квасевіцкага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1155 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,1 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,7 % — палякі, 0,6 % — украінцы.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 вёскі: Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1987 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе